З прывітальным словам да прысутных зьвярнулася дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская. Яна падкрэсьліла, што ў Беларусі няма вяршэнства закону, беларусы апынуліся ў сытуацыі поўнага юрыдычнага дэфолту.
«У сытуацыі, калі 200 чалавек могуць арыштаваць і прыцягнуць да адказнасьці толькі за тое, што яны напісалі сваю думку ў Інтэрнэце, як гэта адбылося тыдзень таму; ці калі мы чуем гісторыі пра бесчалавечнае стаўленьне да палітычных зьняволеных, мы павінны зрабіць усё магчымае для аднаўленьня вяршэнства закону ў Беларусі», – заклікала Ціханоўская.
Яна дадала, што яе Офіс працуе штодня ў сфэры правасудзьдзя – заяўляе ня толькі пра перасьлед, але і пра рэабілітацыю і кампэнсацыю ахвярам палітычных рэпрэсій.
«Разам з Вэнэцыянскай камісіяй мы таксама працуем над ацэнкай зьмяненьняў у Крымінальным і Адміністрацыйным кодэксах, а таксама ў законах «Аб адвакатуры» і «Аб СМІ». І наш Офіс таксама цалкам падтрымлівае ўсе намаганьні ў прыцягненьні рэжыму да адказнасьці за парушэньне Канвэнцыі аб катаваньнях і згон самалёта рэйсу Ryanair», – выказалася палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нюрнбэргу пачынаецца канфэрэнцыя аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва». УжывуюЯна заклікала дэмакратычныя краіны працягваць падтрымліваць міжнародную плятформу падсправаздачнасьці для Беларусі ў зборы, праверцы і захаваньні доказаў парушэньняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, учыненых у Беларусі.
Ціханоўская прапанавала:
- прасоўваць справы ўнівэрсальнай юрысдыкцыі і крымінальныя расьсьледаваньні супраць Лукашэнкі;
- пачаць выкарыстоўваць міжнародныя канвэнцыі для падачы скаргаў краін на рэжым у Беларусі ў міжнародныя органы;
- пазбавіць права голасу ў ІКАО, Інтэрполе і іншых міжнародных арганізацыях;
- забясьпечыць фінансаваньне экспэртнай групы Упраўленьня Вярхоўнага камісара ў правах чалавека для расьсьледаваньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
«На карту пастаўлены чалавечыя жыцьці, чалавечая годнасьць і проста будучыня нашай краіны. Мы мусім прыцягнуць да адказнасьці тых, хто знаходзіцца ва ўладзе, мы мусім сур'ёзна ставіцца да кожнага парушэньня вяршэнства права, нам патрэбныя сапраўдная міжнародная салідарнасьць і падтрымка. Нам трэба быць сьмелымі і адважнымі», – завяршыла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяз гэтай дрэні». Якой стане Беларусь, калі ўлада зьнішчыць апошнюю недзяржаўную арганізацыюСтаршыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка нагадаў, што цяпер за кратамі разам з тысячамі беларусаў знаходзяцца праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Чэпік і Леанід Судаленка. Яны абаранялі палітзьняволеных і самі апынуліся ў турме.
«Для Лукашэнкі няма шляху назад. 40 тысяч былі арыштаваныя, тысячы трапілі пад катаваньні, усе незалежныя газэты закрытыя, 275 НДА ліквідавана, дзясяткі тысяч людзей звольнілі з палітычных прычынаў», – сказаў Латушка.
Ён зазначыў, што Лукашэнка даў загад забіваць яшчэ ў 90-х, пра што сам публічна гаварыў.
«Ён даў загад забіваць мірных дэманстрантаў летась, ён сёлета зьдзейсьніў акт тэрарызму з пасадкай самалёта, ён выкарыстоўвае нелегальную міграцыю. Я заклікаю распачаць юрыдычную працэдуру ў дачыненьні дыктатара і яго прысьпешнікаў», – выказаўся лідэр НАК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вялікая колькасьць людзей супраць сыстэмы». Палітоляг Вусаў тлумачыць, чаму ўлады ўзмацняюць рэпрэсііАнджэй Галіцкі, член Эўрапейскага парлямэнту, сустаршыня нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў ЭП, выказаўся, што ў Беларусі цяпер няма ані свабоды, ані міру, і Эўрапарлямэнт чакае справядлівасьці для Беларусі, і гэта – выклік. Канфэрэнцыя, на думку дэпутата, мусіць стаць чарговым крокам для таго, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасьці.
«Калі адзін чалавек сьцьвярджае, што ён можа вырашаць лёс людзей, кідаць іх у турмы проста так, – гэта не павінна прайсьці незаўважаным», – лічыць Галіцкі.
Ён кажа, што канфэрэнцыя мусіць стаць важным крокам у дасягненьні справядлівасьці. Сваю прамову Галіцкі скончыў воклічам «Жыве Беларусь!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Злачынца і тэрарыст паводле міжнароднага права». Польскі юрыст патлумачыў, па якіх законах можна судзіць ЛукашэнкуАдвакат, праваабаронца, спэцыяліст у міжнародным крымінальным праве Томаш Віліньскі нагадаў, што Польшча — першая краіна Эўразьвязу, якая распачала крымінальную справу па факце злачынстваў у Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
«Лукашэнка выкарыстоўвае цэлы дзяржаўны апарат, міліцыю, КДБ, суды для падпарадкаваньня групы людзей. Ён як функцыянэр Рэспублікі Беларусь з 10 жніўня 2020 году зьдзейсьніў злачынства, якое заключаецца ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, узброенай тэрарыстычнай групоўкай, у якую ўвайшлі функцыянэры МУС, КДБ, АМАП і іншыя. Мэта групоўкі — рабіць злачынствы, пазбаўляць людзей свабоды, ужываць катаваньні, і ня толькі да грамадзян Беларусі, але і Літвы, Польшчы, Італіі, Чэхіі, іншых краін. Групоўка і яе кіраўніцтва ня толькі зьдзяйсьнялі злачынствы, але і намаўлялі да іх, ухвалялі гвалт, дапускалі забойствы і прычыненьне шкоды здароўю людзей, стварылі такія варункі для групы насельніцтва, якія пагражаюць іх жыцьцю і здароўю, пазбаўляюць іх магчымасьці працаваць, свабоды», — патлумачыў праваабаронца.
На канфэрэнцыі таксама выступаюць беларусы, якія пацярпелі ад рэпрэсій і біцьця ня толькі ў 2020-м, але і пасьля падзеяў 2010 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol: Лукашэнка выкарыстоўвае Інтэрпол у сваіх палітычных мэтах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым Лукашэнкі — далёка ня ўнутранае пытаньне, а рэальна міжнародная пагроза». Літоўскія праваабаронцы пра крызіс на мяжы