Тацяна Астроўская
«Я вельмі люблю людзей, спадзяюся, узаемна, спадзяюся, гэта не караецца».
- Валянтэрка фонду «Страна для жизни»
- Менск, 45 гадоў
- Затрымалі 9 ліпеня 2021 году за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня»
- Месца: СІЗА № 1 у Менску («Валадарка»)
Аляксандар Сузько
«Ваш ліст я адкрыў у цёмнай камэры, куды не трапляе нават промень сонца, бо на вокнах, акрамя кратаў, яшчэ і мэталічныя пласьціны. Ваш ліст быў сонцам, надзеяй, якая нясе водар свабоды, шчасьця, будучага жыцьця. Гэты водар зьвязаны ў мяне з пахам сьвежазваранай кавы, якую я як бармэн умею прыгатаваць і ў кампаніі аматараў футболу выпіць яе».
- Футбольны фанат, Мазыр
- Затрымалі 4 траўня 2021 году за «ўдзел у пратэстах»
- Месца: СІЗА № 3 у Гомлі
Аляксандар Драздоў
«Не паверыце, ваш ліст прыйшоў у тую хвіліну, калі на душы зьявіўся сум і туга. Вельмі вы мяне выратавалі ў гэтую хвіліну, дзякуй вам за гэта. Працягвайце пісаць людзям, гэта цяпер вельмі неабходна ўсім нам».
- Берасьце, 31 год
- Затрымалі 27 лістапада 2020 году за «масавыя беспарадкі» 10 жніўня
- Асудзілі на 4,5 года калёніі
- Месца: папраўчая калёнія № 17 у Шклове
Галіна Дзербыш
«Хоць нас спрабуюць раскалоць на два лягеры, мы мацнейшыя. Дабро заўжды перамагае зло. Злы чалавек ад сваёй злосьці сохне, чарнее, зьмяншаецца на вачох. Добры чалавек увесь сьвеціцца, як сонейка. На яго паглядзіш — і сам больш добры становісься. Я ўпэўненая, што злыя людзі ўжо пачынаюць паварочвацца да дабра. Паглядзіце, колькі людзей не прайшлі міма бяды іншых. Беларус беларусу беларус».
- Пэнсіянэрка, працавала бухгальтаркай, мае інваліднасьць
- Абухава, 60 гадоў
- Затрымалі 10 сьнежня 2020 году за «акт тэрарызму»
- Праходзіць па «справе Аўтуховіча»
- Месца: турма № 1 у Горадні
Андрэй Новікаў
«Стараюся займаць сябе па максымуму, захоўваючы розум і цела. Вялікая падмога ў гэтым — лісты ад жонкі, ад знаёмых і незнаёмых людзей, як зь Беларусі, так і з-за яе межаў. Гэта дапамагае мне адчуваць сябе ня кінутым, не забытым, адчуваць адзінства і падтрымку».
- Валянтэр ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, грамадзянін Расеі
- Яму 51 год, сям’я жыве ў Пастаўскім раёне
- Затрымлівалі двойчы, апошні раз 6 чэрвеня 2021 году
- Асудзілі на 2,5 года калёніі за «ўдзел у пратэстах» і «незаконнае перасячэньне мяжы»
Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail. com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».
Усе «Цытаты праз краты»
31 кастрычніка 2020 Цытаты праз краты. «Усё мінае, і гэта міне» 9 кастрычніка 2021 Цытаты праз краты. «Калі каханьне вартае таго, каб чакаць, то свабода вартая таго, каб сядзець» 2 кастрычніка 2021 Цытаты праз краты. «Нас спрабуюць раскалоць на два лягеры, але мы мацнейшыя» 25 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Прывітайце ад мяне неверагодную Машу» 18 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Не хачу жыць у сярэднявеччы. Таму я тут» 11 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Кожны, хто не абыякавы да Беларусі, тут вельмі патрэбен» 4 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Я вырашыў заставацца чалавекам» 28 жніўня 2021 Цытаты праз краты. «Пішы мне і іншым вязьням, абавязкова пішы» 1 жніўня 2021 Цытаты праз краты. «Я сапраўды многае і многае прыдбаў» 11 ліпеня 2021 Цытаты праз краты. «Калі б нас вызвалілі ў залі суду, была б нагода засмуціцца» 3 ліпеня 2021 Цытаты праз краты. «Нюхаю вецер з-за жалезных жалюзі» 19 чэрвеня 2021 Цытаты праз краты. «Гераізм — гэта не прафэсія» 12 чэрвеня 2021 Цытаты праз краты. «Дзякуючы суду, я ўбачыў вясну» 29 траўня 2021 Цытаты праз краты ад Вітольда Ашурка. «Сёньня час быць героямі прыйшоў для вас!» 22 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Якія яшчэ сьлёзкі? А ну зьбярыся, мадэмуазэль!» 15 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Учора я стала ў мосьцік! Наступны — шпагат» 8 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Што з намі можа здарыцца? Мы ж у турме!» 1 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Страціць свабоду ня так страшна, як застацца без надзеі» 24 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Мы як грамадзтва зрабілі велічэзны крок наперад» 17 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Мы ўсе зможам свабодна дыхаць» 10 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Я магу! Няхай нават няшмат, але дакладна магу»