Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Кожнаму з асуджаных прызначана 5 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Слуханьне справы адбылося сёньня ў Магілёўскім абласным судзе. Паводле БЕЛТА, падчас судовага разбору было ўстаноўлена, што два абвінавачаныя ў студзені 2021 году стварылі і разьмясьцілі на старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram відэаролік. Ён утрымліваў актыўныя заклікі да гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
«Маладыя людзі заклікалі на відэа зьбіваць супрацоўнікаў АМАП і іншых праваахоўнікаў, — адзначылі ў пракуратуры. — У гэтым жа роліку быў паказаны іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з пратэставай атрыбутыкай. Пасьля свой учынак фігуранты крымінальнай справы патлумачылі алькагольным ап’яненьнем і ўплывам на іх інфармацыі ад дэструктыўных групаў у сацыяльных сетках».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы судзьдзя ня будзе разглядаць справу Статкевіча, Лосіка і іншых ад самага пачатку