«Беласток — беларускі горад»: ці прачнуцца нацыянальныя дэманы?

Савецкая марка 1940 году

Як у Польшчы ўспрымаюць сьвяткаваньне ў Беларусі Дня нацыянальнай еднасьці 17 верасьня? Ці стаіць за антыпольскімі дэмаршамі Лукашэнкі Пуцін? Ці павялічваецца вайсковая пагроза Польшчы з тэрыторыі Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае былы часовы павераны Польшчы ў Беларусі, кіраўнік Цэнтру стратэгічнага аналізу Вітольд Юраш.

Юраш

  • Калі шчыра, то ніякай рэакцыі няма ў Польшчы на сьвяткаваньне ў Беларусі даты 17 верасьня.
  • Мала хто гэта заўважыў, людзі ня надта цікавяцца зьнешняй палітыкай.
  • А словамі Аляксандра Лукашэнкі мала хто наагул цікавіцца, бо зразумела, што ён скажа.

Вітольд Юраш

  • У 99.9% палякаў няма сумневаў, што мяжа паміж Польшчай і Беларусьсю знаходзіцца там, дзе яна ёсьць, і яна там і будзе знаходзіцца.
  • Горадня — гэта беларускі горад, Берасьце — гэта беларускі горад, Навагрудак — гэта беларускі горад. Тут ніякіх пытаньняў няма.
  • Да Другой сусьветнай вайны Горадня і Берасьце былі польскімі гарадамі, можна прыгадваць часы ВКЛ.
  • Але гэта ня мае ніякага значэньня для таго, што ёсьць, і што будзе.
  • Рабіць сьвята менавіта 17 верасьня — гэта правакатыўна і крыўдна.
  • 17 верасьня — гэта дзень нападу на Польшчу СССР, які тады быў саюзьнікам гітлераўскай Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў Беласток і Вільню беларускімі гарадамі
  • Не выпадае казаць пра «вызваленьне» Заходняй Беларусі.
  • Разам з Чырвонай арміяй ішлі аддзелы НКВД, якія забівалі людзей.
  • Але мы ня надта зьвяртаем на гэта ўвагу.
  • Мы прызвычаіліся да таго, што такі стыль сучаснай беларускай прапаганды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пры Ярузэльскім не было і чвэрці таго тэрору, які цяпер у Беларусі», – былы польскі дыплямат у Менску
  • Я вельмі шмат выступаў за дыялёг з рэжымам Лукашэнкі.
  • Але цяпер палітыка беларускіх уладаў і іх прапаганда такія, што нават я не выступаю за кампраміс з рэжымам у Менску, бо ня бачу ніякіх надзеяў на паразуменьне.
  • Наўрад ці можна ўзбудзіць польскія нацыянальныя жарсьці.
  • Уладзімір Пуцін значна мацнейшы за Лукашэнку і ён спрабаваў нацкаваць польскіх нацыяналістаў на Ўкраіну. У яго гэта атрымалася толькі часткова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі дыплямат пра працэс над Каваленкам
  • Пры ўсёй павазе да Аляксандра Рыгоравіча заўважу, што ён не такі моцны, як Уладзімір Уладзіміравіч. І ён гэта ведае.
  • Мы, палякі, адэкватныя.
  • Калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай, то будуць гістарычныя сюжэты, па якіх меркаваньні беларусаў і палякаў будуць разыходзіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка падняў на сьцяг тое, чаго крыху саромеліся ў СССР
  • Трэба ўлічваць адчувальнасьць суседа. Павага да суседа не азначае, што мы павінныя думаць так, як сусед. Але мы павінныя ўлічваць, як ён думае.
  • І гэтага бракуе ў выказваньнях Лукашэнкі, калі ён кажа, што Беласток і Вільня — гэта беларускія гарады.
  • Дыпляматычная нота ў адказ на «Беласток — беларускі горад» — гэта максымум, чаго можна чакаць.
  • Наконт таго, што Лукашэнка плюнуў палякам у душу — у нас такая ўнутраная палітычная барацьба, што ўсё плююць на ўсіх і мала хто на гэта зьвяртае ўвагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ня будзе прымаць прашэньні аб прытулку ў парушальнікаў мяжы і забароніць ім уезд у Шэнген
  • Больш небясьпечна тое, што адбываецца на мяжы.
  • Лукашэнка гуляе тую ж гульню, якую ў свой час гуляў прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган — пасылае мігрантаў у Эўропу і ўзамен патрабуе палітычных саступак.
  • Я мяркую, што апрача іншага Лукашэнка такім чынам проста помсьціць.
  • Мы бачым, як гэта адбываецца ў Беларусі — ён помсьціць апазыцыянэрам у Беларусі, мігранцкім крызісам ён помсьціць Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За суткі Польшча не пусьціла на сваю тэрыторыю 324 мігранты з боку Беларусі — гэта рэкорд
  • Доўгія гады Лукашэнка ўсё ж ведаў меру.
  • Большасьць польскіх экспэртаў заўсёды лічылі, што Лукашэнка — чалавек Масквы, стаўленік Масквы, марыянэтка Масквы.
  • Я мяркую, што гэта ня так, для Лукашэнкі Беларусь важная, ён успрымае яе, як сваё тварэньне.
  • Я нязгодны з думкай, што ён цалкам залежыць ад Масквы. Гэтая залежнасьць узмацняецца, але я ня думаю, што ён псыхалягічна залежыць ад Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі назваў уварваньне СССР у Польшчу «вызваленчым паходам», які не дазволіў «вэрмахту падысьці да Менску»
  • Мы гаворым, што ў сучаснай Беларусі замала сувэрэнітэту.
  • Але я казаў, што альтэрнатывай зьяўляецца тое, што яго наагул ня будзе.
  • У траўні летась я напісаў, што калі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі будуць масавыя выступы, то ўсё скончыцца гэтак жа, як і ў 2010 годзе.
  • Мяне многія папракалі, што я нічога не разумею, што сытуацыя кардынальна памянялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сэнсе мэнталітэту беларусы — самы заходні з усходніх суседзяў Польшчы, — былы польскі дыплямат у Менску
  • Яна сапраўды памянялася ў тым сэнсе, што на вуліцы выйшлі не 40-60 тысячаў чалавек, як у 2010 годзе, а 400 тысячаў.
  • Але ў выніку сілавікі здолелі здушыць гэтую рэвалюцыю.
  • І вынікам стала звужэньне беларускага сувэрэнітэту.
  • Няма доказаў таго, што міграцыйны крызіс робіцца з падачы Масквы.
  • Зразумела, Масква падтрымлівае Беларусь, хаця і выстаўляе рахункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ёсьць ваенная пагроза Ўкраіне з боку Беларусі? Ацэнкі экспэртаў
  • Калі расейскія войскі будуць разьмешчаныя ў Беларусі, гэта найперш будзе пагражаць найперш Украіне і толькі ў другую чаргу — Польшчы і Літве.
  • Польскія экспэрты, якія займаюцца Беларусьсю, кажуць, што беларускае войска — гэта і так частка расейскага.
  • І таму, паводле іх, для Польшчы ўсё роўна, будзе першая гвардзейская армія РФ на мяжы з Польшчай ці пад Смаленскам.
  • А вайсковыя экспэрты лічаць інакш, яны мяркуюць, што з гледзішча бясьпекі Польшчы мае прынцыповае значэньне, дзе знаходзяцца войскі РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін назваў вучэньні «Захад-2021» выразным сігналам «калектыўнаму Захаду»
  • Перадыслякацыя расейскіх войскаў празь Беларусь на польскую мяжу — гэта 4-5 дзён.
  • За гэты час можна перакінуць прынамсі амэрыканскія самалёты праз акіян, за гэты час можна прывесьці польскую армію ў баявую гатоўнасьць.
  • І я больш давяраю вайсковым экспэртам, чым палітолягам, якія займаюцца вызваленьнем Беларусі ад Лукашэнкі ўжо чвэрць стагодзьдзя.
  • Большасьць амэрыканскіх падразьдзяленьняў у Польшчы не знаходзяцца каля мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ганаруся дзедам, які 17 верасьня вызваляў Беларусь ад палякаў», — пісьменьнік Адам Глёбус
  • Яны знаходзяцца на Захадзе Польшчы, бо амэрыканцы ня хочуць, каб у выпадку вайны іх сілы патрапілі пад першы ўдар расейскіх войскаў.
  • У выпадку вайны першыя некалькі дзён у Захаду будуць праблемы з авіяцыяй.
  • Расея нарошчвае свой вайсковы патэнцыял у Калінінградзкай вобласьці, нарошчвае свой патэнцыял у Беларусі, яна напала на Ўкраіну.
  • Калі нешта кажа, што NATO пагражае Расеі, а не Расея пагражае сваім суседзям — гэта хлусьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра «гонку ўзбраеньняў»: колькі трацяць на абарону Польшча і Расея
  • І няма іншага спосабу адказваць на гэты выклік Масквы, акрамя як нарошчваць свой вайсковы патэнцыял.
  • Зараз адбываецца «нуклерызыцыя» мовы Крамля, яны ўсё часьцей гавораць аб магчымасьці ўжываньня тактычнай ядзернай зброі.
  • У савецкія часы гэтага не было. Магчыма, савецкія генэралы яшчэ памяталі Другую сусьветную вайну.

Што было раней

  • 17 верасьня Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на форуме «Сымбаль адзінства», заявіў: «У адносінах з усімі мы імкнемся да міру і сяброўства. Мы ніколі не квапіліся на чужы каравай ці кавалак зямлі. Нам свайго хапае. Мы нават не нагадваем ім, што Беласток і Беласточчына – гэта беларускія землі. І Вільня – гэта таксама беларускі горад і землі вакол. Мы ж пра гэта не гаворым»
  • Польшча ня будзе прымаць прашэньні аб прытулку ў парушальнікаў мяжы і забароніць ім уезд у Шэнген. 17 верасьня за такія папраўкі ў закон прагаласавала большасьць дэпутатаў Сэйму.
  • Матэвуш Маравецкі, кіраўнік польскага ўраду, заявіў 20 верасьня, што масавым наплывам мігрантаў, якія спрабуюць зь Беларусі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, кіруюць зь Менску і Масквы.

Што такое «Дзень народнага адзінства» ў Беларусі

Паміж СССР і Нямеччынай у жніўні 1939 году была падпісаная дамова аб новых межах і сфэрах уплыву ва Ўсходняй Эўропе («пакт Молатава — Рыбэнтропа»). 17 верасьня 1939 году савецкая Чырвоная армія, скарыстаўшыся нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу, без абвяшчэньня вайны ўварвалася на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Гэтыя землі ў міжваенны пэрыяд знаходзіліся ў складзе Польшчы.

Дзяржаўным сьвятам у СССР гэты дзень не лічыўся: пра «ўзьяднаньне БССР і Заходняй Беларусі» згадвалі, але стрымана і сьціпла. Ні ўрачыстых сходаў, ні мітынгаў ці парадаў у гэтыя дні не праводзілася.
7 чэрвеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка, які ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваў сьвята «Дзень народнага адзінства».

Рашэньне адзначаць падзеі 17 верасьня 1939 году як дзяржаўнае сьвята выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў суседзяў — у МЗС Літвы заявілі, што афіцыйны Менск «ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагодзьдзя».

У польскім МЗС заснаваньне сьвята назвалі «часткай дзеяньняў Расеі, накіраваных на пераасэнсаваньне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёну». У Варшаве не сумняваюцца, што Лукашэнка выконвае тым самым расейскую палітыку перагляду складанай гісторыі рэгіёну.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў гэтую дату «Днём адзінства двух таталітарызмаў».