Віцябляніну Сяргею Думаву далі 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «Жыве Беларусь!», трафарэт «Пагоні» і ўдзел у «масавых беспарадках». Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але маці дазволілі прысутнічаць на пасяджэньнях. «Ні за што! Ніякіх доказаў не было пададзена», — сказала маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцябляніну далі 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «Жыве Беларусь!», трафарэт «Пагоні» і ўдзел у «масавых беспарадках»Журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая, якая правяла месяц у зьняволеньні на Акрэсьціна, расказала, што вязьні сядзяць без матрацаў, шпацыраў, сну, перадач, адэкватнай мэдычнай дапамогі, напалову галодныя і ў антысанітарыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Месяцамі бяз душу, матрацаў, як паддосьледныя. Зьняволеная апісала цяперашнія ўмовы на АкрэсьцінаПрэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі знаходзяцца больш за 10 тысяч мігрантаў з Блізкага Ўсходу, пераважна з Іраку і Сырыі, «каб праводзіць гібрыдную атаку». Гібрыднай атакай у Эўразьвязе называюць паток мігрантаў, якія пераходзяць мяжу Беларусі з Польшчай, Латвіяй і Літвой па-за пунктамі пропуску. Маравецкі лічыць, што гэтая тактыка была інсьпіраваная Масквой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: Правакацыя зь мігрантамі была інсьпіраваная ў МасквеПольскі Сэйм тым часам прыняў закон, паводле якога затрыманы за незаконнае перасячэньне беларуска-польскай мяжы іншаземец ня зможа падаць прашэньне аб прытулку, будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы і атрымае часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскага пагадненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ня будзе прымаць прашэньні аб прытулку ў парушальнікаў мяжы і забароніць ім уезд у ШэнгенБылая журналістка дзяржтэлевізіі Ксенія Луцкіна з пухлінай у мозгу ўжо дзвявяты месяц сядзіць у СІЗА. Яна пакутуе на галаўны боль, ёй кожны дзень колюць болепатольныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У яе ў мозгу расьце пухліна». Бацька палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной расказаў, што дачцэ кожны дзень колюць болепатольныяТутбаеўцам працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы. Яны за кратамі з 18 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурантам справы Tut.by працягнулі тэрмін пад вартай яшчэ на 2 месяцыПаўла Севярынца этапавалі ў калёнію, дзе сядзеў Вітольд Ашурак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую калёніюУ Расеі праходзяць выбары ў Дзяржаўную Думу. Каманда Навальнага заклікала сваіх прыхільнікаў удзельнічаць у «Разумным галасаваньні», каб зьнізіць вынікі праўладнай партыі. Інструкцыю яны зьмясьцілі ў Telegram, Google Docs і YouTube. Улады загадалі сэрвісам выдаліць гэтую інфармацыю, што яны і пачалі рабіць 18 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegram заблякаваў бот расейскага «разумнага галасаваньня» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Google запатрабаваў ад каманды Навальнага выдаліць сьпісы «разумнага галасаваньня» з Google DocsУ Беларусі зноў зафіксавалі рэкордна вялікія лічбы новых хворых на COVID-19. Тым часам Міністэрства здароўя ня ўпэўненае, што ў краіне знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца Pfizerʼам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасьць хворых на каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя ня ўпэўненае, што ў Беларусі знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца PfizerʼамA1 абʼявіла пра падвышэньне цэнаў. У правайдэра 5 мільёнаў абанэнтаў мабільнай сувязі і больш за мільён — стацыянарнага інтэрнэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правайдэр А1 падвышае цэны на 4%Сьвятлана Ціханоўская мае неблагія шанцы атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру, лічаць букмэкеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская — 4-я сярод прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію міру паводле ацэнак букмэкераў