Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасьць хворых на каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За мінулыя содні выявілі 1986 новых хворых на COVID-19. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі.

17 верасьня было выяўлена на 7 чалавек меней.

Да 17 верасьня колькасьць новых хворых штодня была меншай, чым 13 сьнежня, каля выявілі 1975 выпадкаў заражэньня.

Колькасьць зафіксаваных сьмярцей хворых на COVID-19 таксама трымаецца на максымальным паказьніку — 13 чалавек.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі

  • 514 446 чалавек трапілі ў статыстыку хворых на COVID-19
  • 501 659 пацыентаў ачунялі
  • 3991 чалавек памёр.


Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG