Пра гэта паведамляе сайт кампаніі «Імагуру»:
«Ягоныя веды і досьвед вельмі запатрабаваныя нашай камандай, якая мае глябальнае бачаньне разьвіцьця. Аляксандр дадае значны досьвед «Імагуру» ў галіне кіраўніцкіх кампэтэнцый і стратэгічнага разьвіцьця».
Больш за 20 гадоў Аляксандар Кныровіч кіраваў групай будаўнічых кампаній «Сармат», ён адзін з заснавальнікаў суполкі «бізнэс-анёлаў» і вэнчурных інвэстараў, вядомы ў дзелавым асяродку экспэрт, калюмніст і сьпікер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На волю выйшаў бізнэсовец Аляксандар КныровічУ студзені 2017 году яго арыштавалі супрацоўнікі КДБ нібыта за нясплату падаткаў і да суду трымалі ў так званай «Амэрыканцы». Паводле сьледзтва, кампанія Кныровіча за 10 гадоў не сплаціла ў бюджэт больш за 3,3 мільёна рублёў.
На судзе бізнэсовец заявіў, што ня згодны з мэтодыкай разьлікаў і як вызначалі пэрыяды заніжэньня сумы падаткаў. Паводле падсуднага, у яго не было намеру ўхіляцца ад абавязковых выплатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прызнаў кампанію зьняволенага бізнэсоўца Кныровіча банкрутамУ ліпені 2018-га Аляксандра Кныровіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня. Пазьней пакараньне скарацілі на год. Сёлета ў жніўні ён выйшаў на волю і неўзабаве пакінуў Беларусь.
«Мяне заўсёды натхняла праца стартап-хабу „Імагуру“, накіраваная на разьвіцьцё прадпрымальніцкай супольнасьці Беларусі, прафэсійнае навучаньне, уключэньне мясцовых камандаў у міжнароднае супрацоўніцтва. Спадзяюся, што ў сёньняшніх няпростых умовах мы здолеем разам пабудаваць шырокую інфраструктуру падтрымкі як тэхналягічных стартапаў, так і грамадзянскіх ініцыятыў, здольных аб’яднаць беларусаў, якія вымушана і часова пакінулі радзіму», — цытуе бізнэсоўца сайт кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт сілавікоў на ўстаноўчую канфэрэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднаньняў. Удзельнікі — у міліцыіСёлета ў сакавіку ў менскі офіс «Імагуру» штурмавалі сілавікі ў масках, якія затрымалі некалькі дзясяткаў удзельнікаў устаноўчай канфэрэнцыі Лігі студэнцкіх аб’яднаньняў. Пасьля гэтага дзейнасьць бізнэс-прасторы ў Беларусі давялося згарнуць, а маёмасьць перадаць на дабрачынныя мэты.
Заснавальніца «Імагуру» Тацяна Марыніч пасьля сьмерці свайго мужа, былога міністра зьнешнеэканамічных сувязяў і дыплямата Міхаіла Марыніча, выехала ў Гішпанію.