Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў бізнэсовец Аляксандар Кныровіч


Аляксандар Кныровіч
Аляксандар Кныровіч

Пра гэта паведаміла «Наша ніва».

Кныровіч быў арыштаваны ў студзені 2017 году. У ліпені 2018 году ён быў асуджаны на 6 гадоў калёніі. Пазьней пакараньне скарацілі на год.

Суд прызнаў Кныровіча вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры, а таксама ў даваньні хабару, у тым ліку паўторна.

Кныровіч адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калёніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Аляксандар Бялецкі і былы намесьнік міністра здароўя Ігар Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.

Прычыны, паводле якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязьні, якім пералічылі тэрмін утрыманьня ў СІЗА да суду, адзначае «Наша ніва». Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтара дні ў калёніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG