- Аляксандар Баброў з Жлобіна адбываў 2,5 года калёніі агульнага рэжыму ў Глыбокім за тое, што 17 жніўня перакрыў дарогу для тэхнічнага транспарту на заводзе на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
📝 Яму замянілі калёнію «хіміяй». - Ігар Быкоўскіх зь Менску адбываў 1,5 года «хіміі» ў Круглым за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369).
- Яўген Говар з Жлобіна адбываў 2,5 года калёніі агульнага рэжыму ў Івацэвічах за тое, што 17 жніўня перакрыў дарогу для тэхнічнага транспарту на заводзе на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
📝 Яму замянілі калёнію «хіміяй». - Віктар Каліноўскі зь Берасьця адбываў 2,5 года «хіміі» ў Шклове. Яго асудзілі за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Берасьці (ч. 2 арт. 339 КК).
- Яўген Каральчук з Століна адбываў 1 год «хіміі» ў Круглым за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў (арт. 370).
- Юлія Кашаверава зь Віцебску адбывала 1,5 года калёніі ў Гомлі за злоснае хуліганства. Яе асудзілі за тое, што яна сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім мікрааўтобусе. (ч. 1 арт. 339 КК).
- Аляксей Коршун з Воршы адбываў 2,5 года калёніі агульнага рэжыму ў Івацэвічах за камэнтары ў «Укантакце», якія суд палічыў распальваньнем сацыяльнай варожасьці (арт. 130).
- Валер Лоза зь Сьветлагорску адбываў адбываў 2,5 года «хіміі» ў Ваўкавыску. Яго асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК).
- Яўген Пашалюк з Каменца адбываў 2 гады «хіміі» ў Круглым за абразу судзьдзі (арт. 391).
- Яўген Рапін адбываў 3 гады «хіміі» ў Мазыры за тое, што падчас акцыі пратэсту 4 кастрычніка ўдарыў па камэры назіраньня ізалятара на Акрэсьціна (арт. 342).
- Сяргей Рудзінскі адбываў 1,5 года «хіміі» ў Ваўкавыску за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369).
- Вадзім Сычак зь Бярозы адбываў 1 год «хіміі» за разьбітую 10 жніўня шыбу ў аўтобусе (арт. 339 КК).
📝 Яго перавялі на «хатнюю хімію». - Максім Шаўлінскі з Воршы адбываў 2 гады «хіміі» ў Мазыры. Яго асудзілі за камэнтар у закрытым тэлеграм-чаце, у якім угледзелі паклёп на міліцыянта (арт. 188 КК).
9 жніўня падчас «Вялікай размовы» прадстаўнік «Круглага стала дэмакратычных сілаў» Юры Васкрасенскі агучыў прапанову аб вызваленьні першай сотні чалавек, зьняволеных паводле палітычных артыкулаў.
Тады Васкрасенскі ўдакладніў, што ў прашэньні аб памілаваньні гаворка пра 93 «аблудных», яшчэ 6 чалавек — банкіры, якія кампэнсавалі шкоду і актыўна супрацоўнічалі са сьледзтвам, і адзін — экс-кіраўнік Магілёўскай філярмоніі.
Лукашэнка паабяцаў паглядзець сьпіс, але выставіў сваю ўмову — Васкрасенскі «пэрсанальна адказвае ўласнай галавой за кожнага».
Чытайце аналіз Валера Карбалевіча 13 вызваленых палітвязьняў — максымум гнуткасьці, на які цяпер здольны рэжымНамесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, кіраўніца Камісіі ў пытаньнях памілаваньня Вольга Чупрыс удакладніла, чаму са 100 чалавек, якіх прапаноўвалася памілаваць, у выніковым сьпісе апынуліся толькі 13.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня сталі на шлях выпраўленьня». Адміністрацыя Лукашэнкі патлумачыла, чаму памілавалі ня ўсіх са «сьпісу Васкрасенскага»Паводле чыноўніцы, якую цытуе Беларуская тэлевізія, у так званым «сьпісе Васкрасенскага» не было выразных крытэраў, якія маглі б служыць падставай для вызваленьня ўсіх уключаных туды асобаў.
- Прыкладна чвэрць зь ліку «кандыдатаў» ня мела прысудаў або рашэньне не набыло законную моц.
- 17 чалавек — злосныя парушальнікі рэжыму адбыцьця пакараньня. Гэта сьведчыць, што яны ня сталі на шлях выпраўленьня.
- Больш за 10 асобаў учынілі злачынствы, зьвязаныя з карупцыяй, незаконным абарачэньнем наркотыкаў ці зброі.
- Каля 6 чалавек раней судзімыя альбо ўчынілі правапарушэньні падчас адбыцьця пакараньня.
- Некаторыя катэгарычна адмовіліся пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Што такое «хімія» і «хатняя хімія»
«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».
Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.
«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.
«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.
Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.
10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах