Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
У сёньняшнім эпізодзе вучэньняў, за якім назіраў Лукашэнка, бралі ўдзел часткі Кантэміраўскай танкавай дывізіі РФ, злучэньні паветрана-дэсантных войскаў Расеі, часткі сілаў спэцыяльных апэрацый Беларусі і падразьдзяленьні дэсантна-штурмавой брыгады Казахстану.
Закупкі ўзбраеньня, каб абараніцца ад Украіны
Наведваючы вучэньні, Лукашэнка паведаміў, што Беларусь плянуе закупку расейскага ўзбраеньня больш чым на мільярд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская авіяцыя бамбіла цэлі пад Ружанамі. Лукашэнка праінспэктаваў суседні палігон Обуз-ЛясноўскіПаводле яго гэтая тэма закраналася на яго перамовах з прэзыдэнтам РФ Уладзіміра Пуціным 9 верасьня.
«Я яму яшчэ раз нагадаў пра С-400, расказаў яму, дзе мы хочам паставіць гэтыя комплексы. Дзякуй Богу, цяпер у нас цалкам комплексамі С-300 перакрыты пэрымэтар на заходнім кірунку. Але, як вы ведаеце, у нас і паўднёвы кірунак дадаўся. Мы зь беларускімі генэраламі і расейцамі абмяркоўвалі гэтую тэму. Нас пачынаюць з поўдня падаграваць. А што яшчэ будзе... мы павінны рыхтавацца — 1200 кілямэтраў мяжа з Украінай. Таму нам давядзецца зачыняць і гэты пэрымэтар. І мы вялі якраз гаворку пра тое, што С-400 нам будзе да месца. І ён даў даручэньне міністру абароны, каб з нашымі прапрацавалі гэтыя пытаньні для таго, каб можна было паставіць гэтыя комплексы нам», — распавёў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маштаб, мэты, пратэсты: што трэба ведаць пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад»Лукашэнка паведаміў, што ўзгоднены пералік узбраеньня, якое да 2025 года будзе пастаўленае ў Беларусь.
«Гэта каля дзясятка самалётаў, частка нам ужо паступіла, гэта некалькі дзясяткаў верталётаў Тор-М2. Вялікія аб’ёмы. Кажа гэта пра тое, што і мы, і Расейская Фэдэрацыя вельмі сурʼёзна ўспрымаем гэта заходні кірунак, дзе мы знаходзімся непасрэдна ў судакрананьні з натаўскімі войскамі», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адпрацоўка задушэньня пратэстаў у Беларусі і сумеснага наступу на Захад». Экспэрты пра манэўры «Захад-2021»Крыўда на заходніх назіральнікаў
Лукашэнка раскрытыкаваў назіральнікаў краінаў ЭЗ і ЗША, не якія прыехалі на вучэньні «Захад-2021»
«Мы запрасілі ўсіх, хто жадаў паглядзець гэтыя вучэньні. Іх тут не было, але яны ўсё бачылі. Тое, што яны адмыслова не прыехалі, гэта такая несалідная пазыцыя», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі міністар абароны: Некалькі прадстаўнікоў Літвы будуць назіраць за вучэньнямі «Захад-2021» у БеларусіПуцін прыедзе ў Беларусь у кастрычніку
Лукашэнка заявіў, што Пуцін прыляціць у Беларусь на саміт СНД у кастрычніку.
«Мы з прэзыдэнтам Расеі не адзін раз яшчэ сустрэнемся! Перад Вышэйшым Дзяржсаветам ён прыляціць у Менск, 15 кастрычніка будзе саміт СНД», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта падрыхтоўка да абʼяднаньня дзяржаваў у 2023 годзе», — намесьнік рэдактара «Коммерсанта»- Апошняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася ў Маскве 9 верасьня. Вышэйшы дзяржсавет саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пройдзе паводле пляну 4 лістапада. Мяркуецца, што на ім Лукашэнка і Пуцін канчаткова зацьвердзяць пакет новых інтэграцыйных пагадненьняў.