Ён зможа пачаць вучобу, калі выйдзе на волю. Арцёма Баярскага затрымалі сёлета 24 сакавіка. Пры затрыманьні яго білі. Спачатку ён адседзеў адміністрацыйны арышт за бел-чырвона-белы сьцяг, які нібыта вісеў на 11-м паверсе ягонага інтэрнату.
Потым на яго завялі крымінальную справу за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (частка 1 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Зьявілася відэа, дзе Баярскі прызнаецца, што адміністраваў «экстрэмісцкі» рэсурс «Мая краіна Беларусь». Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнту БДУ Баярскаму, які выступіў з «паказаньнямі» на відэа, адмовілі ў завядзеньні справы за пабіцьцё ў ГУБАЗіКуЛетась у жніўні Арцём, разам яшчэ з сотняй студэнтаў, адмовіўся ад прэзыдэнцкай стыпэндыі. Яшчэ школьнікам ён чатыры разы займаў прызавыя месцы на нацыянальных алімпіядах у хіміі. Пасьля затрыманьня яго выключылі з БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хлопца, які адмовіўся ад прэзыдэнцкай стыпэндыі, абвінавацілі ў адміністраваньні «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнем студэнта Арцёма Баярскага. У Беларусі такіх ужо 370