«Мы часта чуем на ўсіх узроўнях, што Беларусь нібыта ажыцьцяўляе мерапрыемствы для арганізацыі незаконнай міграцыі, стварыла „міграцыйны крызіс“, вядзе „гібрыдную вайну“, нібыта аўтамабілямі, у тым ліку службовымі, прывозіць нелегальных мігрантаў да мяжы, — сказаў Подлінеў у інтэрвію „РИА Новости“. — Гэтыя абвінавачаньні гучаць ня толькі ў адрас памежнай службы, а ў цэлым у адрас сілавога блёку, праваахоўнікаў. Мы лічым, што гэтыя абвінавачаньні ні на чым не грунтуюцца, ніякай доказнай базы гэтым заявам няма, не было і быць ня можа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі са шчытамі гоняць мігрантаў зь Беларусі ў Літву. ВідэаПодлінеў дадаў, што, выштурхваючы ўцекачоў на беларускую тэрыторыю, Літва, Латвія і Польшча парушаюць міжнароднае права. Пры гэтым ніякіх доказаў, што гэтыя людзі трапілі да іх менавіта зь Беларусі, няма, яшчэ раз падкрэсьліў Подлінеў.
Ён таксама адзначыў, што ні Літва, ні Польшча, ні Латвія не ідуць на супрацоўніцтва зь беларускім бокам, каб вырашаць праблему.
- Літва і Польшча абвінавачваюць Менск у спрыяньні масаваму наплыву мігрантаў на іхныя тэрыторыі. Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сытуацыі ў сувязі з рэзкім ростам нерэгулярнай міграцыі зь Беларусі, а Польшча — рэжым надзвычайнай сытуацыі ў паласе ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Абедзьве краіны таксама пачалі ставіць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю.
2 верасьня польскія памежнікі прадухілілі 110 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 20 мігрантаў затрымалі. Латвійскія памежнікі спынілі 31 спробу. Літоўскія — больш за дзесяць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь становіцца краінай за калючым дротам