Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.io са спасылкай на праваабаронцаў
Стала вядома, што жонцы Арцёма Вользе прыйшоў ліст ад мужа з гомельскага СІЗА-3, у якім той паведаміў, што зь ім усё ў парадку, хіба што прастыў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы патрабуюць спыніць катаваньні Арцёма Анішчука ў магілёўскай калёніі31 жніўня жонка палітвязьня з адвакатам прыяжджала ў магілёўскую калёнію, аднак там сказалі, што зьняволенага Анішчука там няма. Але дзе знаходзіцца — не сказалі.
У магілёўскім аддзяленьні дэпартамэнту выкананьня пакараньняў таксама ня мелі інфармацыі, заявіўшы, што «разьмеркаваньнем займаецца Менск».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі абверглі, што ў калёніі катуюць палітвязьня, але прызналі, што ён глытаў мэталічныя прадметыСьледчы, які вядзе крымінальную справу паводле артыкулу 411 КК, таксама не ведаў, дзе цяпер Анішчук. Гэты артыкул — «Сыстэматычнае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны за пратэсты ў калёніі праглынуў мэталічныя прадметы. «Яго і там перасьледуюць»У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў ў Менску жонцы Арцёма тады сказалі, што інфармацыю, дзе знаходзіцца Анішчук, змогуць даць толькі ў пятніцу, 3 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На асуджанага за пашкоджаньне машыны сілавіка у калёніі завялі новую справу, пазбавілі спатканьняў і прэсы- Былы супрацоўнік Менскага мэтрапалітэну Анішчук быў асуджаны за супрацьпраўныя дзеяньні ў дачыненьні прадстаўніка МУС.
- Падчас знаходжаньня Анішчука ў Магілёўскай калёніі праваабаронцы выступілі з заявай, паводле якой адносна зьняволенага з боку адміністрацыі калёніі ўжываліся гвалтоўныя дзеяньні фізычнага і псыхалягічнага характару.
- «Па словах Арцёма, гэтыя дзеяньні ў дачыненьні да яго ажыцьцяўляюцца цягам месяца, ад самага пачатку знаходжаньня ў гэтай калёніі. Пры гэтым да зьняволенага на надуманых і незаконных падставах не дапускаюць адваката, а таксама зьмяшчаюць яго ў ПКТ і ШЫЗА», — было напісана напісана ў заяве праваабаронцаў.
- Пратэстуючы супраць катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня, Анішчык праглынуў мэталічны прадмет.