Намесьнік старшыні БАЖ: Асацыяцыя — гэта ня проста запіс у рэестры юрыдычных асобаў

Чаму ліквідавалі Беларускую асацыяцыю журналістаў? Ці магчыма было задаволіць прэтэнзіі, якія ўлады прад’яўлялі асацыяцыі? Як чальцы і кіраўніцтва БАЖ зьбіраюцца дзейнічаць зараз, пасьля фармальнай ліквідацыі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Гарэцкі

  • Гэта фармальная ліквідацыя.
  • БАЖ — гэта ня проста запіс у рэестры юрыдычных асобаў.
  • Ня варта было нават спадзявацца на тое, што ўлада з кімсьці пра штосьці будзе дамаўляцца.

Барыс Гарэцкі

  • Апошнія месяцы ўлада працуе ў фармаце: ператрус, затрыманьне супрацоўнікаў арганізацыі, а потым ліквідацыя.
  • Ня ведаю, чым мы маглі паступіцца дзеля захаваньня сваёй рэгістрацыі.
  • Галоўнае нашае патрабаваньне — гэта вызваленьне 27 журналістаў, якія ў няволі.
  • Гэтае патрабаваньне гучыць ня толькі ад БАЖ, але і ад усіх міжнародных журналісцкіх структураў.
  • З намі ніякага торгу ўлады не вялі, і яго не магло быць.
  • Калі ў нас запатрабавалі дакумэнты, нам ужо ўсё было зразумела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў
  • Яны вельмі цікава рэагавалі: казалі, вы запомніце, як дакумэнты былі складзеныя, каб мы не паблыталі, калі вам будзем іх вяртаць.
  • Выглядае, што рашэньне аб ліквідацыі БАЖ прымалася не ў Міністэрстве юстыцыі.
  • Добра, што яны не пайшлі шляхам абвяшчэньня БАЖ экстрэмісцкай арганізацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія журналісты атрымалі ўсе прэміі Free Media Awards
  • Хоць я б і не зьдзівіўся, калі б яны пайшлі на прызнаньне экстрэмісцкай арганізацыяй нават чальца Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.
  • Яны знайшлі ў нас парушэньні, але мы нязгодныя з тым, што гэта парушэньні.
  • Яны казалі, што ў нас не працягнутая дамова арэнды. Мы паказваем у дамове радок, што яна аўтаматычна працягваецца, калі бакі яе не касуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 50 крымінальных спраў, звыш 100 заблякаваных сайтаў — статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў за год
  • Папярэджаньне пра арэнду прыйшло на наступны дзень пасьля таго, як у нас у офісе прайшоў ператрус.
  • Мы не маглі даць адказ Мін'юсту, бо ў нас канфіскавалі пячатку.
  • Аднак Мін'юст даслаў чарговае папярэджаньне за тое, што не адказалі на папярэдняе.
  • Палагодзілі б гэтае пытаньне, знайшлося б нешта іншае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ просіць МУС і Міністэрства здароўя шпіталізаваць палітвязьня Андрэя Скурко
  • У такім працэсе цяпер знаходзяцца многія арганізацыі.
  • Закрыцьцё вядомай журналісцкай арганізацыі не застанецца незаўважаным у сьвеце.
  • Уся міжнародная супольнасьць на баку здаровых сілаў, на баку якаснай журналістыкі.
  • Прамых рычагоў уплыву на беларускую сытуацыю ў мэдыйнай супольнасьці няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі пра «зачыстку» ўлады ліквідуюць дзясяткі беларускіх НДА. СЬПІС
  • Міжнародная фэдэрацыя журналістаў, безумоўна, будзе працягваць лічыць сваімі чальцамі чальцоў фармальна ліквідаванага БАЖу.
  • У лютым, пасьля ператрусу і затрыманьня мяне і кіраўніка БАЖ Андрэя Бастунца, я думаў, што нас пасадзяць на гады.
  • Але нас вызвалілі і нават далі магчымасьць правесьці зьезд асацыяцыі.
  • Мы будзем як фізычныя асобы імкнуцца дапамагаць усім БАЖаўцам, якія зазнаюць перасьлед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы год
  • За гэты год у розных мэдыя прайшло 140 ператрусаў.
  • Сёньня на Львоўскім мэдыяфоруме каманда парталу Zerkalo — былая каманда Tut.by — расказала пра рост іх аўдыторыі.
  • Беларусы вяртаюцца на гэты партал.
  • Попыт на свабодную журналістыку застаецца.

Што было раней

  • 27 жніўня Вярхоўны суд разгледзеў і задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.
  • Падстава для ліквідацыі палягае ў тым, што Беларуская асацыяцыя журналістаў ня выправіла парушэньняў, якія выявіла Міністэрства юстыцыі падчас праверкі, распачатай у чэрвені.
  • Кіраўніцтва арганізацыі катэгарычна ня згоднае з такімі высновамі.
  • 16 лютага ў офісе БАЖ прайшоў першы ператрус. Пасьля гэтага прадстаўнікоў арганізацыі некалькі разоў выклікалі ў Сьледчы камітэт для допытаў, цягам месяца офіс быў апячатаны. У чэрвені-ліпені кантралёры зьявіліся зноў, цяпер усялякая дзейнасьць фактычна спаралізаваная.
  • 21 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі правярае цэлы шэраг НДА, многія цяпер ужо ліквідаваныя. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама падала вялікі пералік дакумэнтаў, за выключэньнем матэрыялаў, забраных з офісу яшчэ падчас першага ператрусу.
  • Непадачу запытаных дакумэнтаў і адсутнасьць юрыдычных адрасоў рэгіянальных філіяў міністэрства палічыла парушэньнем заканадаўства і Статуту БАЖ, накіраваўшы ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі БАЖ нібыта за «непрыняцьце мер для выпраўленьня парушэньняў».
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў дзейнічае з восені 1995 году. Пад яе дахам больш за 1300 сябраў, якія працуюць у пэрыядычных выданьнях, на радыё і тэлевізіі, у выдавецкіх кампаніях.