З дня сфальшаваных выбараў прэзыдэнта ў 2020 годзе і па жнівень 2021 году беларуская мэдыясфэра зазнала велізарныя страты, піша БАЖ. Былі зьнішчаны або вымушаныя закрыцца многія мэдыя, дзясяткі журналістаў апынуліся ў няволі, у тым ліку асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.
Таксама журналісты прайшлі сотні ператрусаў, канфіскацый тэхнікі, арыштаў, штрафаў. Прычым штрафавалі як журналістаў асобна, так і рэдакцыі.
Статыстыка ў мэдыясфэры ў лічбах:
- Затрыманьняў журналістаў за год — 497;
- Фактаў гвалту і раненьняў журналістаў — 68;
- Адміністрацыйных арыштаў журналістаў — 119;
- У няволі на 9 жніўня 2021 году — 29 прадстаўнікоў мэдыя;
- Прадстаўнікоў мэдыя пад крымінальным перасьледам — больш за 50 чалавек;
- Ператрусы і агляды ў журналістаў і ў рэдакцыях — 135;
- Заблякаваны доступ да грамадзка-палітычных сайтаў і старонак СМІ — больш за 100;
- Выданьні, змушаныя спыніць выпуск, — 10.