1. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР пастанавіў надаць Дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР канстытуцыйны статус. Саму Дэклярацыю прынялі 27 ліпеня 1990 году. А рашэньне 25 жніўня 1991 году дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Таксама быў замацаваны прыярытэт беларускіх законаў над агульнасаюзнымі. Такім чынам, дзень 25 жніўня стаў лёсавызначальным у заснаваньні беларускай незалежнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не галасаваў за незалежнасьць Беларусі ў 1991 годзе. Як усё было2. 19 верасьня 1991 году Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. У гэты дзень былі прынятыя новыя дзяржаўныя сымбалі: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі3. 8 сьнежня 1991 году былі падпісаныя Белавескія пагадненьні, паводле якіх адбыўся роспуск СССР. Дакумэнт канстатаваў, «што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Белавескія пагадненьні былі ратыфікаваныя Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 10 сьнежня 1991 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шушкевіч: Пазьняк зрабіў на мой лёс вялікі ўплыў, а пасьля пачалася другая гісторыя4. 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Дакумэнт набыў моц 30 красавіка 1994 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля Лукашэнкі ў Беларусі больш не павінна быць прэзыдэнтаў», — юрыст Міхаіл Пастухоў5. Пабудова інстытутаў незалежнай дзяржавы: прэзыдэнт, урад, парлямэнт, мясцовыя органы ўлады, судовая сыстэма, войска, праваахоўныя органы, мытня, памежная служба, фінансавая сыстэма, адукацыйная сыстэма і інш.
6. Увядзеньне сваіх грошай, афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі — беларускага рубля. Гэта адбылося ў 1992 годзе. Пытаньне важнае таму, што цягам усіх 30 гадоў існаваньня незалежнай дзяржавы адбываецца замах на ўласную грашовую адзінку. Пакуль беспасьпяховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «беларускі талер» шукалі ў Швайцарыі, а калі не знайшлі, увялі рубельУ 1994 годзе падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі тагачасны прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч падпісаў дамову з урадам Расеі аб аб’яднаньні грашовых сыстэм.
Артыкул 13 падпісанай у 1999 годзе «Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі прадугледжваў увядзеньне адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 году ў Менску было падпісана Міждзяржаўнае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Расеяй аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі і фармаваньні адзінага эмісійнага цэнтру «саюзнай дзяржавы». Яно прадугледжвала, што ролю адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 году павінен быў выконваць расейскі рубель, а з 1 студзеня 2008 году меліся ўвесьці адзіную грашовую адзінку «саюзнай дзяржавы».
У 2019 годзе ўрады Беларусі і Расеі абмяркоўвалі 31 «дарожную мапу» эканамічнай інтэграцыі. Якраз 31-я мапа прадугледжвала пераход да адзінай валюты. Ці стаіць гэтае пытаньне падчас сёлетняга абмеркаваньня 28 «дарожных мапаў», не паведамляецца.
7. Адмова Барыса Ельцына ў 1997–1999 гадах падпісваць ініцыяваныя Лукашэнкам дакумэнты аб аб’яднаньні Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву. Нежаданьне прэзыдэнта РФ дапускаць Лукашэнку ў расейскую палітыку фактычна ўратавала незалежнасьць Беларусі. Такі парадокс гісторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт расейскай свабоды. Што значыў Ельцын для Расеі і Беларусі?8. Палітыка шматвэктарнасьці, якую праводзіў афіцыйны Менск у 2014–2020 гадах, умацавала міжнародную суб’ектнасьць Беларусі. Пазыцыя адноснага нэўтралітэту ў канфлікце Расеі з Захадам і Ўкраінай, тактыка балянсаваньня паміж рознымі цэнтрамі сілаў падвысіла аўтарытэт краіны ў сьвеце. Можна сказаць, што толькі ў гэтыя гады ў Беларусі зьявілася дыпляматыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 датаў, калі можна адзначаць Дзень Незалежнасьці Беларусі9. Выбух масавых пратэстаў 2020 году стаў важнай праявай завяршальнага працэсу станаўленьня беларускай нацыі. У процівагу рэжыму, які апэлюе да савецкай традыцыі, пратэставае грамадзтва ўзяло на ўзбраеньне традыцыйныя нацыянальныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». На іх аснове фармуецца новая (несавецкая) беларуская ідэнтычнасьць. Пасіянарны выбух беларускага соцыюму — гэта своеасаблівая форма нацыянальна-вызвольнага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар Андрэй Зубаў: рэжымы Лукашэнкі і Пуціна абрынуцца хутка, самае доўгае — у найбліжэйшыя гады10. Сам факт існаваньня незалежнай дзяржавы цягам 30 гадоў умацоўвае беларускую дзяржаўнасьць. Проста ў выніку інэрцыі палітычнага працэсу. Зьявілася новае пакаленьне беларусаў, якія вырасьлі ў сувэрэннай дзяржаве і не разумеюць саму пастаноўку пытаньня аб пагрозе незалежнасьці. І чым больш будзе існаваць незалежная Беларусь, тым больш гарантыі незваротнасьці яе дзяржаўнасьці.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка ня ўзгадвае пра 25 жніўня 1991 году?