Адной зь візытовак усіх папярэдніх забегаў была Вольга Хіжынкова — прафэсійная мадэль, пераможца конкурсу «Міс Беларусь – 2008», экс-выкладчыца Нацыянальнай школы прыгажосьці, былая супрацоўніца сыстэмы футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце), абаронца бяздомных жывёлаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без Хіжынковай, але з Васілевіч. «Менскі паўмаратон» уключылі ў праграму імпрэзаў да «дня народнага адзінства»Яна зацята прапагандавала здаровы лад жыцьця і паўдзельнічала ў дзясятках дабрачынных забегаў, уключна з усімі папярэднімі «Менскімі паўмаратонамі». Аднак сёлета яе прозьвішча адсутнічае ў камандзе Dream Team, сьпіс якой стракаціць спартоўцамі-падпісантамі ліста за рэжым, чыноўнікамі, прапагандыстамі.
Вакантнае месца заняла «Міс Беларусь – 2018», дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і прыхільніца сёньняшняй улады Марыя Васілевіч.
Свабода пацікавілася ў Вольгі Хіжынковай, ці сапраўды яна не заяўлялася на старт «Менскага паўмаратону».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры адключылі ацяпленьне, спалі на падлозе». Вольга Хіжынкова расказала пра ўмовы зьняволеньня«Што вы, які паўмаратон? Няўжо гэта магчыма — бегчы там, дзе зусім нядаўна ты бегаў ад амапаўцаў, дзе цябе затрымлівалі. Ды і ўвогуле, паўмаратон — гэта ў першую чаргу сьвята, якое, дарэчы, я ніколі не прапускала. Але настрой, зразумела, зусім не сьвяточны», — адзначыла ў камэнтары Свабодзе Вольга Хіжынкова.
Летась паўмаратон у Менску не праводзілі, спаслаўшыся на пандэмію, але сёлета, нягледзячы на амаль аналягічную статыстыку захворваньняў і сьмяротных выпадкаў, арганізатары ўсё ж вырашылі бегчы. Чакаецца каля 10 тысяч удзельнікаў (праз паветраную блякаду іншаземцаў практычна ня будзе), іх абавяжуць выйсьці на старт у мэдычных масках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура Менска адказала на скаргу праваабаронцаў на катаваньні Вольгі Хіжынковай у турмеАкрамя таго, форум трапіў ў сьпіс прапагандысцкіх мерапрыемстваў да «Дня народнага адзінства» — новага сьвята, заснаванага ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў прывязцы да падзеяў 17 верасьня 1939 году.
Вольгу Хіжынкову затрымалі сілавікі падчас мірнай акцыі летась 8 лістапада і на падставе трох пратаколаў і наступных судоў яна заставалася ў зьняволеньні 42 дні.
Пасьля вызваленьня жанчына расказала пра шматлікія факты зьдзекаў і катаваньняў на Акрэсьціна і ў Жодзіне, аднак пракуратура Менску пакінула яе словы без увагі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольгу Хіжынкову напярэдадні апошняга дня арышту перавялі ў жодзінскі СІЗААдказваючы на пытаньне Свабоды аб пэрспэктывах у Беларусі, Вольга Хіжынкова сказала, што, нягледзячы на драматычныя падзеі, якія цяпер адбываюцца навокал, не зьбіраецца пакідаць краіну, адчувае, што хоча застацца дома.