Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Trubetskoy запісаў песьню, прысьвечаную Вользе Хіжынковай. ВІДЭА


Вольга Хіжынкова (справа) пасьля вызваленьня 20 сьнежня 2020
Вольга Хіжынкова (справа) пасьля вызваленьня 20 сьнежня 2020

Гурт Trubetskoy выставіў на Youtube відэа на песьню «Воля» на словы Аляксандра Памідорава.

«Гэтую песьню мы прысьвячаем усім жанчынам вольнай Беларусі — нашым жонкам, матулям, сяброўкам, дочкам, бабулям, якія ў цяжкі для краіны момант усталі на абарону яе свабоды, гонару і годнасьці. І пэрсанальна — Вользе Хіжынковай, якую 1,5 месяца трымалі ў ізалятары на Акрэсьціна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту», — напісалі музыкі.

20 сьнежня «Міс Беларусі – 2008», былая прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 дзён адміністрацыйнага арышту.

Яе затрымалі падчас акцыі 8 лістапада. Трое сутак яна правяла за кратамі ў чаканьні суду, 11 лістапада яе асудзілі на 12 дзён арышту. На наступны дзень адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў да ранейшага пакараньня яшчэ 15 сутак — за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.

Рашэньнем трэцяга суду Вользе Хіжынковай прысудзілі новыя 15 сутак. У выніку агульны тэрмін арышту склаў 42 дні.

Напярэдадні вызваленьня яе перавезьлі зь менскай турмы на Акрэсьціна ў ізалятар ў Жодзіна. Выпусьцілі Вольгу на тры гадзіны раней, чым было пазначана ў пратаколе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG