Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі»; закрылі крымінальную справу супраць PandaDoc. Найважнейшае за 24 жніўня

Падзеі 24 жніўня

Аляксандар Лукашэнка на Рэспубліканскай пэдагагічнай радзе загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што школа ня можа быць па-за палітыкай, і ўспомніў праграмы Сораса

Міністар Ігар Карпенка назваў адукацыйныя ўстановы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзкіх ці рэлігійных аб’яднаньняў «апірышчам рэвалюцыі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар адукацыі: прыватныя садкі і школы сталі апірышчам для «каляровай рэвалюцыі»

У Беларусі штодня выносяць крымінальныя выракі да ўдзельнікаў пратэстаў і грамадзян, якія крытыкавалі дзеяньні ўладаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 24 жніўня: 3 гады «хатняй хіміі» за СМС з пагрозамі начальніку Рагачоўскага ІЧУ

Крымінальная справа па артыкуле аб махлярстве супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрытая

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc

Больш за 60 прадстаўнікоў дзяржаўнай сфэры атрымалі ўзнагароды

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў». Памочніца пракурора Касьянчык атрымала падзяку ад Лукашэнкі

Кібэрпартызаны на ўмовах ананімнасьці расказалі пра сябе і пра сваю дзейнасьць у інтэрвію Свабодзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даводзілася фізычна пракрадацца на аб’екты рэжыму». Кібэрпартызаны расказалі пра сябе ў інтэрвію Свабодзе

Аб’яднаньне былых сілавікоў Беларусі ByPol падрыхтавала дасьледаваньне пра сакрэтнае ваенізаванае падразьдзяленьне пад кантролем дзяржавы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol прэзэнтаваў расьсьледаваньне пра «вайсковую кампанію» Шэймана

Глядзім, колькі чалавек ужо зьехалі жыць за мяжу паводле палітычных перакананьняў і ці спыніцца гэты працэс

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 110 тысяч візаў толькі ў Польшчу і Літву. Колькі беларусаў зьехалі з краіны за год

У Літве на беларускай мяжы за суткі разьвярнулі да 10 нелегальных мігрантаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс. Ніводнага парушэньня мяжы ў Латвіі, менш за 10 у Літве. Польшча падвойвае вайсковы кантынгент