Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol прэзэнтаваў расьсьледаваньне пра «вайсковую кампанію» Шэймана


Аляксандар Лукашэнка і Віктар Шэйман, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Шэйман, архіўнае фота

Аб’яднаньне былых сілавікоў Беларусі ByPol падрыхтавала дасьледаваньне пра сакрэтнае ваенізаванае падразьдзяленьне пад кантролем дзяржавы.

У абнародаваным відэароліку сьцьвярджаецца, што Віктар Шэйман, адзіны паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, які ацалеў ад моманту першых выбараў 1994 году, атрымаў карт-блянш на арганізацыю прыватнай вайсковай кампаніі.

Віктар Шэйман займаў розныя высокія дзяржаўныя пасады — ад генпракурора да ўпаўнаважанага ў стратэгічных рэгіёнах сьвету — і толькі нядаўна выйшаў у адстаўку паводле стану здароўя з Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.

Пры гэтым, як запэўнівае ініцыятыва ByPol, была ў Шэймана яшчэ адна місія, схаваная пад грыфам асаблівай сакрэтнасьці.

«Новы эскадрон сьмерці дыктатара — Віктар Шэйман і ягоная прыватная вайсковая кампанія. Ахова радовішчаў, палітычныя забойствы або гандаль зброяй? Для якіх мэтаў Шэйман падбірае армейскіх палкоўнікаў? ByPol раскрывае чарговыя таямніцы рэжыму», — гаворыцца ў анатацыі да расьсьледаваньня.

Незадоўга да леташніх прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка публічна расказаў, як змагаўся са злачыннасьцю ў сярэдзіне 1990-х. Па яго словах, тады Шэйман асабіста езьдзіў зь пісталетам ды адстрэльваў бандытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG