Выйшаў на волю палітвязень Царыкевіч. Найважнейшае за 22 жніўня

Віктар Царыкевіч, палітвязень, які выйшаў на волю з калёніі

Падзеі 22 жніўня

Жыхар Мастоў адбыў прысуджаны яму тэрмін — год калёніі за пудзілы міліцыянтаў і імправізаваныя труны для іх

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Віктар Царыкевіч выйшаў на волю

Актывіст Павал Вінаградаў выйшаў на волю. Раней Вінаградаў адседзеў 45 содняў, пасьля чаго стала вядома пра крымінальную справу супраць яго

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў выйшаў на волю

Уладзіслаў Усьцін — 22-гадовы мянчук, асуджаны на 3 гады «хіміі» па артыкуле за гвалт у дачыненьні міліцыянта, уцёк зь Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Уладзіслаў Усьцін зьбег з «хіміі» і зьехаў зь Беларусі

У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі і былога артыста «Харошак»

У Беларусі 174 каналы ў Telegram прызнаныя экстрэмісцкімі, пачынаючы з 18 лютага ўлады ўнесьлі ў сьпіс забароненых 167 Тэлеграм-каналаў і чатаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 174 каналы і чаты ў Telegram улады Беларусі прызналі экстрэмісцкімі

У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры ладзіў незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незвычайны канцэрт у падтрымку затрыманых музыкаў гурту Irdorath. ВІДЭА

Больш за 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёны грамадзянаў краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 13,5% беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каранавірусу

На беларуска-польскім памежжы застаецца вялікая група афганскіх мігрантаў, якіх не пускаюць у Польшчу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наплыў мігрантаў на літоўскай мяжы істотна зьнізіўся, на польскай застаецца група афганцаў