- Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» і агенцтва БелаПАН у Іўі затрыманы былы падпалкоўнік міліцыі Пётра Будзько. Раней указам Аляксандра Лукашэнкі ён быў пазбаўлены званьня. Паведамляецца, што Будзько затрымалі яшчэ 20 жніўня на працоўным месцы. Дома і на лецішчы ў яго правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. Цяпер, як мяркуецца, ён знаходзіцца ў горадзенскім КДБ. Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Завяршыў службу ў Карэлічах на пасадзе намесьніка начальніка РАУС. У сьнежні 2020 года ён быў арыштаваны паводле артыкулу 23.34 КоАП (пакараны 32 суткамі). «Пасьля падзеяў у Менску зразумеў, што ў краіне не стала закону. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўленьня законнасьці, спыненьня гвалту, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці», — расказваў былы сілавік у інтэрвію газэце «Народная воля» ў лютым 2021 году.
- Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 21 жніўня зноў затрымалі былога артыста беларускага ансамбля «Харошкі» Дзьмітрыя Кукса. Ён быў затрыманы адразу, як толькі выйшаў пасьля 15-дзённага арышту. Яго пасадзілі ў мікрааўтобус і павезьлі ў невядомым кірунку. Дзьмітрыя былі затрымалі 6 жніўня, а потым асудзілі «за адмову адчыніць дзьверы ў жылое памяшканьне для правядзеньня ператрусу». Раней праўладныя СМІ паведамілі, што ён «арганізаваў вытворчасьць незарэгістраваных газэт і экстрэмісцкіх матэрыялаў у сябе дома».
- 21 жніўня ў Віцебску затрымалі Аляксандру Бяляўскую. Яе даставілі ў Кастрычніцкі РАУС гораду.
- У Менску па месцы жыхарства затрымалі Паўла Лабковіча.
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі
Самае папулярнае
1