На пачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні нараджэньня лідэркі гурта Надзеі Калач. Некаторыя зь іх ужо асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы.
У дачыненьні да шасьці затрыманых распачалі крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць у дзеяньнях, якія груба парушалі грамадзкі парадак, паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на абарону, падтрымку і рэабілітацыю затрыманых.