Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў выйшаў на волю


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота

Раней Вінаградаў адседзеў 45 содняў, пасьля чаго стала вядома пра крымінальную справу супраць яго.

Пра выхад Паўла Вінаградава на волю 22 жніўня паведаміла ягоная жонка.

5 жніўня стала вядома, што ў дачыненьні Паўла завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 367 — «паклёп на прэзыдэнта».

Пакуль не вядома, ці спынена крымінальная справа супраць Вінаградава, ці яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Вінаградава арыштавалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 14 верасьня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні, за ім быў устаноўлены прэвэнтыўны нагляд на 3,5 гады. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і малым дзіцем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG