Дарога да свабоды. Як краіны Балтыі аднавілі незалежнасьць 30 гадоў таму. ВІДЭА

Дэпутаты Літоўскага парлямэнту ў жніўні 1991-га.

У гэтыя дні 30 гадоў таму краіны Балтыі дэ-факта аднавілі сваю незалежнасьць. Пакуль путчысты ГКЧП спрабавалі не дапусьціць развалу СССР, Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі і Эстоніі абвясьцілі, што выходзяць са складу Савецкага Саюзу.