Упраўленьне Сьледчага камітэту Берасьцейскай вобласьці працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы «аб арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», паведаміў БелТА намесьнік начальніка ўпраўленьня Максім Пласкуноў.
Падзеі мелі месца летась 13 верасьня на скрыжаваньні праезных частак праспэкта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі ў Берасьці.
Паводле прадстаўніка ведамства, вызначылі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага «злачынства».
З улікам сабраных доказаў у межах крымінальнай справы 108 асобам выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
9 крымінальных справаў у абвінавачаньні 88 чалавек перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух асуджаных у «карагоднай» справе затрымалі пры спробе ўцячы ва ЎкраінуУ дачыненьні да 70 асобаў судамі гораду і раёну вынесьлі абвінаваўчыя прысуды «за ўчыненьне аналягічнага злачынства». Акрамя таго, органам папярэдняга сьледзтва і міліцыяй вызначаюцца іншыя асобы, якія мелі дачыненьне да «берасьцейскага карагоду».