Палёты распачаліся 24 ліпеня, аднак пасьля вялікай колькасьці крытычных камэнтароў у сацсетках перавозчыка пра спрыяньне незаконнай міграцыі зьявілася паведамленьне аб зьмене раскладу.
«Мы спынілі чартэрныя рэйсы з Эрбілю ў Менск праз Стамбул, якія выконваліся ад імя турапэратара», — гаворыцца на старонцы Tailwind Airlines ў інстаграме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірак адмяніў усе авіярэйсы ў Беларусь на няпэўны тэрмінРаней перасталі дастаўляць пасажыраў у Беларусь ірацкія авіякампаніі. Выключэньне — самалёты, якія прылятаюць, каб забраць адсюль сваіх грамадзянаў.
Экспэрты ў сувязі з гэтым папярэджвалі, што грамадзяне Іраку выкарыстоўваюць транзытныя маршруты, каб з дапамогай беларускіх фірмаў-пасярэднікаў (у прыватнасьці, называўся турапэратар «Цэнтар-курорт» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта) пранікнуць на тэрыторыю Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель выказала Літве падтрымку ў пытаньні нелегальных мігрантаў з боку БеларусіУ пачатку жніўня плынь мігрантаў празь Беларусь у краіны Балтыі дасягнула крытычнай адзнакі, пераваліўшы за 5 тысяч. Тады як у папярэднія гады гаворка ішла пра дзясяткі нелегалаў.
Літва, а сьледам за ёй і Латвія прынялі рашэньне разварочваць мігрантаў назад у Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет міністраў Польшчы прыняў праект зьменаў у закон пра іншаземцаў на фоне міграцыі празь Беларусь