Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет міністраў Польшчы прыняў праект зьменаў у закон пра іншаземцаў на фоне міграцыі празь Беларусь


Аўтамабілі польскіх памежнікаў на мяжы зь Беларусьсю
Аўтамабілі польскіх памежнікаў на мяжы зь Беларусьсю

Урад краіны заявіў пра неабходнасьць дапасаваць закон да бягучай сытуацыі зь мігрантамі.

Зьмяніць закон пра іншаземцаў прапанаваў міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі. Ён заявіў пра неабходнасьць гарантаваць унутраную бясьпеку і грамадзкі парадак у дзяржаве, паведамляе сайт ураду.

За жнівень у Польшчу зь Беларусі прыйшлі 1935 мігрантаў. Большасьць зь іх — 1175 чалавек — адправілі назад, іншых затрымалі і зьмясьцілі ў закрытыя цэнтры. Пра гэта паведамляе польскае Міністэрства ўнутраных спраў.

Колькасьць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу, павялічылася менавіта ў жніўні. Якраз у гэты час літоўскія, а пасьля і латвійскія памежнікі сталі адпраўляць іх назад, у Беларусь, адкуль яны прыходзяць.

Напярэдадні міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заклікала Эўразьвяз зьмяніць ужо неактуальнае, на яе думку, міграцыйнае заканадаўства уніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG