Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі і падрыхтоўцы да незаконнага захопу ўлады, некаторых зь іх — у арганізацыі дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
Прысуды былі вынесеныя Руслану Месутаву, Ленуру Халілаву, Эльдару Кантыміраву і Руслану Нагаеву.
Адвакаты асуджаных лічаць рашэньне суду незаконным. Пасьля абвяшчэньня прысуду звыш 150 крымскіх татараў правялі акцыю ля суду: яны надзелі белыя накідкі з надпісамі «Вывучэньне рэлігіі — не тэрарызм», «Не — дзяржаўнаму тэрору», «Стоп рэпрэсіям», «Крымскія татары — не тэрарысты».
Чатырох мужчын затрымалі 10 чэрвеня 2019 году пасьля ператрусаў, якія прайшлі ў іх дамах. Нагаеў займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю ў Алушце, Ленур Халілаў быў кіраўніком і заснавальнікам мусульманскай грамады «Алушта», а Руслан Месутаў быў у ёй ахоўнікам. Эльдар Кантыміраў скончыў Кіеўскі Ісламскі ўнівэрсытэт пры Духоўнай управе мусульманаў Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымскія татары адзначаюць Дзень нацыянальнага сьцягаПадобныя крымінальныя справы расейскія ўлады пачалі заводзіць адразу пасьля анэксіі паўвострава — у траўні 2014 году.
«Хізб ут-Тахрыр аль-Ісламі» («Ісламская партыя вызваленьня») была заснавана ў 1953 годзе ва Ўсходнім Ерусаліме. Арганізацыя забароненая ў Расеі, Нямеччыне, Казахстане, Турэччыне, Пакістане, Таджыкістане, Узбэкістане, а таксама ва ўсіх арабскіх краінах, акрамя Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), Лібану і Емэну.
Вярхоўны суд Расеі забараніў «Хізб ут-Тахрыр» у 2003 годзе, пры гэтым арганізацыя да гэтага часу не забароненая ва Ўкраіне. Прадстаўнікі арганізацыі заяўляюць, што адкідаюць тэрарыстычныя мэтады і зазнаюць несправядлівы перасьлед у Расеі.