Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары адзначаюць Дзень нацыянальнага сьцяга


Сьвяточныя імпрэзы з гэтай нагоды традыцыйна праходзяць як у Крыме, так і на мацерыковай Украіне, а таксама ў іншых краінах сьвету
Сьвяточныя імпрэзы з гэтай нагоды традыцыйна праходзяць як у Крыме, так і на мацерыковай Украіне, а таксама ў іншых краінах сьвету

Крымскія татары ў суботу, 26 чэрвеня, адзначаюць Дзень нацыянальнага сьцяга.

Датай сьвяткаваньня быў абраны першы дзень другога Курултаю крымскататарскага народу, які адбыўся 26-27 чэрвеня 1991 году ў Сімферопалі.

Сьцяг крымскіх татараў — палатно нябеснага колеру з выяўленым на ім знакам — тамгою — залатога колеру.

Сьвяточныя імпрэзы з гэтай нагоды традыцыйна праходзяць як у Крыме, так і на мацерыковай Украіне, а таксама ў іншых краінах сьвету.

Ва Украіне ад 15 чэрвеня працягваецца ампанія «Сьцяг пажаданьняў». Сьцяг крымскататарскага народы вырушыў з Кіева і вандруе па рэгіёнах, каб кожны ахвочы мог перадаць пасланьне людзям, якія жывуць у акупаваным Крыме. Ён ужо пабываў у Львове, Адэсе, Дняпры, іншых гарадах.

Ініцыятары праекту — крымскія актывісты, якія цяпер жывуць у сталіцы Ўкраіны. Першае пажаданьне напісаў нацыянальны лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілеў.

Арганізатары плянуюць, што 26 чэрвеня, у Дзень крымскататарскага сьцяга, сьцяг будзе запушчаны над акупаваным Расеяй Крымам «як напамін пра тое, што крымчане не забытыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG