Агенцтва ТАСС са спасылкай на літоўскае радыё LRT паведаміла, што памежнікі Літвы ўначы 7 жніўня зь беларускага боку мяжы чулі стрэлы, у паветра ўздымаліся асьвятляльныя і сыгнальныя ракеты.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі прызнаў, што стрэлы сапраўды былі, але яны адбываліся ў рамках «плянавых вучэньняў», аб’яўленых на пачатку жніўня, піша РИА Новости.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэлегацыя МЗС Іраку прыбыла ў Менск дзеля перамоў наконт міграцыйнага крызісуПаводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Літвы, за мінулыя содні памежнікі вярнулі на тэрыторыю Беларусі яшчэ 80 мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу Літвы, інфармуе Delfi.
У той жа момант узмацняе ахову сваёй мяжы і Эстонія. Кіраўнік МУС краіны Крысьціян Яані напярэдадні размаўляў са сваім калегам з Латвіі, дзе ўчора затрымалі 28 чалавек, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым Яані сказаў err.ee, што на дадзены момант міграцыйнага ціску на Эстонію няма.
Тым ня менш, каб засьцерагчы магчымыя інцыдэнты, да эстонска-латвійскай мяжы адпраўленыя дадатковыя патрулі паліцыі і памежнай аховы Эстоніі. Яны сталі часьцей правяраць аўтамабілі, грузавікі і дакумэнты ў людзей, якія перасякаюць мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На латвійскай мяжы затрымалі 38 мігрантаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы зьвярнуўся да мігрантаў па тэлевізіі Al Jazeera: не трапляйцеся ў рукі гандляроў людзьмі