У Токіё 8 жніўня — апошні дзень Алімпійскіх гульняў. Беларускія спартоўцы свае выступленьні ўжо завяршылі, і спыніліся на паказьніку ў 7 мэдалёў: 1 золата, 3 срэбры і 3 бронзы. Пры гэтым тры ўзнагароды прыйшліся на адзін від — вольнае дужаньне.
Адзінае золата заваяваў Іван Літвіновіч (скачкі на батуце).
Срэбра: Ірына Курачкіна (вольнае дужаньне), Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольнае дужаньне), Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнёва і Надзея Папок (байдарка-чацьвёрка).
Бронза: Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ванэса Каладзінская (вольнае дужаньне), Аліна Гарноська (мастацкая гімнастыка).
Да такійскай Алімпіяды антырэкордам летніх гульняў для беларусаў была папярэдняя Алімпіяда — у 2016 годзе беларусы заваявалі 9 узнагарод у Рыа-дэ-Жанэйра, 1 залатую і па 4 срэбраныя і бронзавыя.
Узнагароды зборнай Беларусі на папярэдніх летніх Алімпійскіх гульнях:
- Атлянта-1996: 15 мэдалёў (1-6-8);
- Сыднэй-2000: 17 мэдалёў (3-3-11);
- Атэны-2004: 13 мэдалёў (2-5-6);
- Пэкін-2008: 14 мэдалёў (3-4-7);
- Лёндан-2012: 10 мэдалёў (2-5-3).