Літоўскія памежнікі за дзень вярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў, дваіх шпіталізавалі

За мінулы дзень у Літве на мяжы разьвярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў, паведаміла Delfi.lt з спасылкай на прадстаўніка Службы аховы мяжы.

Ніводнага мігранта не затрымалі і не ўпусьцілі ў Літву, за выключэньнем жанчыны зь дзіцем. Лекары адвезьлі іх у літоўскі шпіталь, дзе ў дзіцяці дыягнаставалі пераахалоджаньне.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала ўжываць меры па вяртаньні мігрантаў у Беларусь, іх паток павялічыўся і церазь мяжу з Польшчай і Латвіяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністры Балтыі заклікалі ЭЗ пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму ў сувязі зь мігрантамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Літва змагаецца зь міграцыйнай «атакай» Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтаматныя чэргі не сьціхаюць». Літоўскі праваабаронца расказаў, як выглядае супрацьстаяньне вакол мігрантаў на мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 12 мігрантаў да 4112: Як разьвіваўся міграцыйны крызіс