У Сэнаце ЗША стварылі групу падтрымкі Беларусі

Сэнатары Дык Дурбін, Джын Шэйхін, Дэн Саліван сустракаліся зь Сьвятланай Ціханоўскай 20 ліпеня, а цяпер увайшлі ў групу падтрымкі Беларусі ў Сэнаце

Цяпер міжпартыйныя групы падтрымкі Беларусі працуюць у абедзьвюх палатах амэрыканскага Кангрэсу.

У верхняй палаце Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі ўтварылі кокус — групу падтрымкі Беларусі. У яе ўвайшлі сэнатары з абедзьвюх партый — як дэмакратычнай, так і рэспубліканскай.

Стварэньне гэтай групы «мае паказаць міжнароднай супольнасьці, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ у ягонай рашучасьці будаваць дэмакратычную будучыню», — напісала ў твітэры адна з стваральніц кокусу Джын Шэйхін.

Група адкрытая да далучэньня, у яе ўвайшлі ўжо дзевяць сэнатараў.

14 ліпеня двухпартыйны кокус «Сябры Беларусі» стварылі і ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джулі Фішэр: Падзеі мінулага лета — паваротны пункт для Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кангрэсе ЗША заклікаюць стварыць міжнародны трыбунал у справе Лукашэнкі і не даваць яму грошы МВФ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта была ініцыятыва прэзыдэнта Байдэна. Мы прыехалі не па фатаздымкі». Інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай