У трэнэраў, якія ціснулі на Ціманоўскую, забралі акрэдытацыю на Алімпіядзе; спартовы партал прызналі экстрэмісцкім. Найважнейшае за 6 жніўня

Спартовы партал Tribuna.com, які сёньня быў прызнаны экстрэмісцкім

Падзеі 6 жніўня

У двух трэнэраў, якія ціснулі на Ціманоўскую, забралі акрэдытацыю на Алімпіядзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высылкай беларускіх трэнэраў справа ня скончыцца, — прэзыдэнт МАК пра сытуацыю зь Ціманоўскай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: НАК Беларусі адрэагаваў на пазбаўленьне акрэдытацыі на Алімпіядзе двух трэнэраў, якія ціснулі на Ціманоўскую 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіён сьвету Сюльжын параўнаў высланых з Токіё спартовых чыноўнікаў, якія ціснулі на Ціманоўскую, са «злымі айчымамі»

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску па матэрыялах абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК прызнаў экстрэмісцкім партал Тribuna.com

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартыўны партал Тribuna.com і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 6 жніўня: менчука паўторна асудзілі за абразу Лукашэнкі, спачатку «хімія», а цяпер — 3 гады калёніі

Праваабаронца Андрэй Палуда расказаў пра сустрэчу ў камэры на Акрэсьціна з галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Білі за кожны крок». Праваабаронца пераказаў аповед журналіста Марціновіча пра затрыманьне

У судзе Ленінскага раёну Менску вынесьлі прысуд старшыню Абʼядананай грамадзянскай партыі і сябру Каардынацыйнай рады Мікалаю Казлову

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню АГП арыштавалі на тры месяцы за выдаваньне зьвестак папярэдняга сьледзтва

5 жніўня ў Берасьці пачаўся суд над чарговай групай людзей, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля выбараў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці судзяць шостую групу фігурантаў справы аб «масавых беспарадках»

Філёзафа, мэтадоляга і грамадзкага дзеяча Ўладзімера Мацкевіча падазраюць у «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым падазраюць філёзафа Ўладзімера Мацкевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аналітыкаў Мацкевіча і Вадаласкую прызналі палітвязьнямі. Такіх у Беларусі ўжо 610

Ад сярэдзіны дня 6 жніўня сайт незалежнага рэсурсу Ex-press.by перастаў адкрывацца

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў сайт барысаўскага выданьня Ex-press.by

6 жніўня Нацыянальная зборная Беларусі атрымала два мэдалі на Алимпиядзе, якія заваявалі прадстаўнікі вольнай барацьбы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У зборнай Беларусі два алімпійскія мэдалі ў вольнай барацьбе. Агулам цяпер пяць

Авіякампанія Iraqi Airways паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках пра спыненьне на тыдзень рэйсаў у Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Іраку заявілі пра скасаваньне рэйсаў у Менск у бліжэйшы тыдзень

Літоўскі праваабаронца расказаў, як выглядае супрацьстаяньне вакол мігрантаў на мяжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтаматныя чэргі не сьціхаюць». Літоўскі праваабаронца расказаў, як выглядае супрацьстаяньне вакол мігрантаў на мяжы

Польскія амежнікі на Падляшшы за дзень 5 жніўня затрымалі 71 мігранта на мяжы зь Беларусьсю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі больш за 70 мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі, гэта рэкорд