Мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы літоўскія памежнікі пачалі затрымліваць яшчэ ў лютым, тады гэта былі 12 чалавек. Зараз лічба перавысіла 4 тысячы. Глядзім, як разьвіваўся міграцыйны крызіс.
Міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы пачынаўся з адзінкавых затрыманьняў нелегальных мігрантаў. Першых затрымлівалі ў лютым. Затым колькасьць затрыманых паступова пачала расьці і дайшла да рэкорду ў некалькі соцень чалавек за дзень.
Усяго ж сёлета літоўскія памежнікі затрымалі больш за 4 тысячы мігрантаў — без уліку тых, каго не прапусьцілі церазь мяжу.
Літоўскія ўлады ў адказ на справакаваны афіцыйным Менскам крызіс прапанавалі пашырыць санкцыі на транзыт калійных угнаеньняў. Толькі ў жніўні літоўскі бок прыняў рашэньне вяртаць мігрантаў назад у Беларусь. Беларускія ўлады ў сваю чаргу пачалі ўзмацняць мяжу і не пускаць мігрантаў назад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтаматныя чэргі не сьціхаюць». Літоўскі праваабаронца расказаў, як выглядае супрацьстаяньне вакол мігрантаў на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі «можна загінуць ад рук дыктатара». Міністар замежных спраў Літвы перасьцярог іракцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год пасьля выбараў. Як зьмянілася Беларусь — у падзеях і лічбах