Беларускі актывіст Шышоў знойдзены павешаным у Кіеве; Літва пачала вяртаць у Беларусь нелегальных мігрантаў. Найважнейшае за 3 жніўня

Віталь Шышоў, кіраўнік "Беларускага дому ва Ўкраіне", які сёньня быў знойдзены павешаным у адным з кіеўскіх паркаў

Падзеі 3 жніўня

Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова знайшлі павешаным

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Садраная скура на носе, на левым калене». Украінская паліцыя расьсьледуе дзьве вэрсіі гібелі прадстаўніка Беларускага дому ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра «Беларускі дом ва Ўкраіне», кіраўніка якога знайшлі павешаным
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве беларускія мігранты-ўцекачы ўшанавалі памяць загінулага актывіста. ФОТА

Ад сёньня ў Літве нелегальных мігрантаў вяртаюць у Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі пачалі вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь. Да іх будуць ставіцца як да злачынцаў

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што Літва заблякавала супрацоўніцтва ў справах мігрантаў і згарнула супрацу праваахоўных органаў дзьвюх краін, а ў Брусэлі праігнаравалі шэраг прапановаў Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Беларусі заявілі, што беларускія памежнікі апошнім часам затрымліваюць «значна больш нелегалаў, чым раней»

Сьвятлана Ціханоўская ў Лёндане сустрэлася зпрэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан Сьвятлане Ціханоўскай: Мы на вашым баку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што сказала Ціханоўская брытанскаму прэм’еру?

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 3 жніўня: 3 гады турмы за інсталяцыю «Гары ў пекле» з партрэтам Лукашэнкі

3 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся суд над лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра АГП Казлова судзяць за разгалошваньне зьвестак, якіх — ён сам ня ведае. Суд зрабілі закрытым

2 жніўня на лецішчы на сьвяткаваньні дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 3 жніўня: на музыкаў гурту Irdorath завялі крымінальную справу

Спартоўцы Канстанцін Якаўлеў, Андрэй Краўчанка і Яна Максімава пакінулі Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцы Канстанцін Якаўлеў, Андрэй Краўчанка і Яна Максімава пакінулі Беларусь

Сайт незалежнага гомельскага выданьня «Сильные новости» заблякаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт выданьня «Сильные новости» афіцыйна заблякавалі

Трэнэр Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай, якую спартовыя чыноўнікі падчас Алімпіяды паспрабавалі выдварыць зь Японіі, акрэсьліў іх з жонкай грамадзка-палітычную пазыцыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж Ціманоўскай пра інтэрвію Sky News: «Ні слова пра апазыцыю ці ўладу я не казаў»

Прэм’ер-міністар Польшчы Маравецкі пагаварыў зь лёгкаатлеткай Ціманоўскай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Польшчы Маравецкі пагаварыў зь лёгкаатлеткай Ціманоўскай

Намесьнікі кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі заявіў, што Польшча хоча дапамагчы ўсім рэпрэсаваным беларусам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Са жніўня 2020 году Польшча выдала 150 тысяч гуманітарных візаў