Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сказала Ціханоўская брытанскаму прэм’еру?


Сьвятлана Ціханоўская і Борыс Джонсан
Сьвятлана Ціханоўская і Борыс Джонсан

Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў падрабязнасьці яе перамоваў з прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам

Паводле каналу, сустрэча праходзіла ў галоўным офісе прэмʼера і працягвалася каля 25 хвілін.

Падчас перамоваў абмеркавалі:

— Праграму дапамогі грамадзянскай супольнасьці: палітвязьням і іх семʼям, студэнтам, мэдыкам, рабочым і іншым рэпрэсаваным беларусам.

— Санкцыі супраць рэжыму: важна, каб яны былі эфэктыўнымі і каардынаваліся з краінамі ЭЗ, ЗША і Канадай.

— Атаку на свабоду слова і на ўзаемадапамогу беларусаў: Ціханоўская расказала пра інцыдэнт зь лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай і пра гібель ва Ўкраіне актывіста Віталя Шышова.

Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021

— Падтрымку беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі.

— Магчымасьць падняць беларускае пытаньне ў міжнародных арганізацыях (АБСЭ, Рада бясьпекі ААН, Рада па правах чалавека ААН).

Ціханоўская заявіла: «Зь цягам часу тэрор супраць беларусаў пачаў закранаць жыцьцё і бясьпеку іншых дзяржаваў. Найлепшы прыклад — міграцыйны крызіс: рэжым выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў у якасьці помсты Літве і Эўразьвязу за падтрымку беларусаў».

Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021

Ціханоўская падзякавала прэмʼеру за ініцыяваньне Маскоўскага мэханізму, стварэньне міжнароднай плятформы фіксацыі злачынстваў рэжыму і падтрымку Беларусі на ўсіх міжнародных форумах. Пасьля сустрэчы зь Ціханоўскай Джонсан заявіў, што ён «цалкам на баку беларусаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG