«Рашэньнем Генэральнай пракуратуры забароненыя 49 сайтаў (!). Адначасова: акрамя сайту Аляксея Навальнага, таксама і мой сайт, і сайты Любові Собаль і Алега Сьцяпанава; усе сайты былых рэгіянальных штабоў; сайты РосЯмы і РосЖКХ, сайт „Альянса врачей“. І сайт ФБК, зразумела», — піша Волкаў.
26 ліпеня пры спробе зайсьці на navalny.com апэратары сувязі інфармуюць, што доступ да яго абмежаваны на падставе закону «Аб абароне інфармацыі».
Сайт ужо ўнесены ў сьпіс забароненых, інфармацыя пра гэта разьмешчана на «Роскомсвободе», якая рэгіструе забароны працы інтэрнэт-рэсурсаў.
Тым часам у ютубе ў адкрытым доступе пакуль знаходзіцца відэа прыхільнікаў Навальнага з расьсьледаваньнем, прысьвечаным старшыні Думы Вячаславу Валодзіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Масквы ў сувязі з НавальнымСайт быў заблякаваны 15 чэрвеня паводле рашэньня Генэральнай пракуратуры Расеі. Ведамства спаслалася на артыкул 15.3 фэдэральнага закону «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналёгіях і аб абароне інфармацыі». У адпаведнасьці з гэтым артыкулам блякуюцца сайты, якія зьмяшчаюць заклікі да масавых беспарадкаў, учыненьня экстрэмісцкай дзейнасьці ці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах.
22 ліпеня на сайце Навальнага зьявілася расьсьледаваньне яго прыхільнікаў, прысьвечанае шматмільярдным актывам меркаваных сваякоў сьпікера Думы Вячаслава Валодзіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны пра словы Пуціна на саміце: «Ні слова праўды»Некалькі гадоў таму Роскомнадзор ужо блякаваў сайт Аляксея Навальнага, але зьняў абмежаваньні, калі з рэсурсу выдалілі расьсьледаваньне, прысьвечанае мільярдэру Алегу Дзерыпаску і віцэ-прэм’еру ўраду РФ Сяргею Прыходзьку.