Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тое, што адзначаю ў камэры — глупства». Аляксею Навальнаму споўнілася 45 гадоў


У Астрахані паліцыя затрымала сябра партыі ПАРНАС Сяргея Шчарбакова, які выйшаў у адзіночны пікет, каб павіншаваць з днём нараджэньня палітыка Аляксея Навальнага.

72-гадовы Шчарбакоў стаяў з плякатам «З днём нараджэньня, Аляксей, свабоду палітвязьням» каля будынка адміністрацыі губэрнатара Астраханскай вобласьці. Ззаду падбег правакатар і стаў побач. Паліцыянты зьнялі відэа пікету, пасьля чаго затрымалі аднаго Шчарбакова.

Аляксею Навальнаму сёньня спаўняецца 45 гадоў. Расейскі апазыцыянэр знаходзіцца ў папраўчай калёніі ў Пакрове Ўладзімірскай вобласьці Расеі. Паплечнікі, сябры і прыхільнікі павіншавалі палітыка ў сацыяльных сетках.

У Краснадары ў ноч на 4 чэрвеня мясцовыя актывісты адзначылі дзень нараджэньня Аляксея Навальнага сьветлавым шоў. З дапамогай праектараў яны разьмясьцілі на фасадах шматпавярховых будынкаў фатаграфіі Навальнага зь віншаваньнямі і пажаданьнямі як мага хутчэйшага вызваленьня.

Навальны падзякаваў усім за віншаваньні, адзначыўшы, што тое, што ён адзначае свой дзень нараджэньня ў камэры — «глупства». «Даляціць аднойчы мой касьмічны карабель — адзначу нармальна адразу за ўсе прапушчаныя разы», — напісаў Аляксей Навальны.

2 лютага суд адправіў апазыцыянэра ў калёнію на тры з паловай гады ў крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. У 2017 годзе Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што так званая справа «Іў Рашэ», у якой ён быў асуджаны, парушыла права Навальнага на справядлівае разьбіральніцтва. Яму была выплачана кампэнсацыя. Але Вярхоўны суд Расеі прызнаў прысуд законным і адмовіўся яго мяняць.

31 сакавіка Навальны абвясьціў галадоўку, якую трымаў больш за тры тыдні. Ён патрабаваў дапусьціць да яго незалежных лекараў у сувязі са скаргамі на болі ў сьпіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG