«Мы рыхтуем яшчэ адзін пакет санкцый для дадзенага выпадку», — сказаў Саліван на канале CNN 20 чэрвеня.
Паводле слоў Салівана, санкцыі будуць уведзеныя, калі ЗША пераканаюцца, што «выбралі правільныя мэты».
Заява дарадцы Белага дома прагучала празь некалькі дзён пасьля саміту Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна ў Жэнэве, які яны абодва ахарактарызавалі як у цэлым пазытыўны, але які не прывёў да сур’ёзных прарываў.
Байдэн заявіў, што папярэдзіў Пуціна пра наступствы ў выпадку, калі Навальны памрэ ў турме.
- 2 лютага суд адправіў Аляксея Навальнага ў калёнію на тры з паловай гады ў крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. У 2017 годзе Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што так званая справа «Іў Рашэ», у якой ён быў асуджаны, парушыла права Навальнага на справядлівае разьбіральніцтва. Яму была выплачана кампэнсацыя. Але Вярхоўны суд Расеі прызнаў прысуд законным і адмовіўся яго мяняць.