Замежным дыпляматам абмежавалі доступ у суды; Расьсяльгаснагляд спыніў імпарт памідораў зь Беларусі. Найважнейшае за 24 ліпеня

Алена Гнаўк, супраць якой пасьля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі

Падзеі 24 ліпеня

Эўрапейскія дыпляматы адрэагавалі на інфармацыю, што яны могуць наведваць мерапрыемствы, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі, толькі з дазволу беларускага МЗ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніцтва Эўразьвязу выступіла супраць рашэньня МЗС Беларусі па дадатковых абмежаваньнях на наведваньне судоў і іншых мерапрыемстваў

Супраць 64-гадовай жыхаркі Берасьця Алены Гнаўк пасьля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці асуджаную ў «карагоднай справе» перасьледуюць за абразу Лукашэнкі

Галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, 21 ліпеня вызвалены пад падпіску аб неразгалошаньні, расказаў пра сваё знаходжаньне ў ІЧУ на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Дынько: «Я вярнуўся з таго сьвету»

9 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі зь ператрусамі да дзесяці супрацоўнікаў «Сильных новостей», у тым ліку да заснавальніка Пятра Кузьняцова. 15 ліпеня зь невядомай прычыны перастаў адкрывацца сайт выданьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт гомельскага выданьня «Сильные новости» аднавіў працу

На тэрыторыю Расеі часова забаранілі ўвоз беларускай кампаніяй «Дорорс» сьвежых памідораў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсельгаснагляд знайшоў вірус у беларускіх памідорах і забараніў іх завозіць

Украінскі інстытут нацыянальнай памяці разам з Украінскай асацыяцыяй вуснай гісторыі выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі перасьлед беларускіх навукоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут нацыянальнай памяці і Асацыяцыя вуснай гісторыі Ўкраіны выступілі ў абарону беларускіх навукоўцаў

Агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 сярод тых, хто зьвязаны з правядзеньнем Гульняў у Токіё, павялічылася да 123 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Алімпіядзе ў Токіё выявілі яшчэ 17 выпадкаў заражэньня каранавірусам