Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць наладжваньня дыялёгу афіцыйнага Менску з заходнімі краінамі з дапамогай пасярэднікаў, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што пасярэдніцтва ня любіць, аддае перавагу размове бязь іх, каб не было скажэньняў. Гэта ён прамовіў у поўнай вэрсіі інтэрвію каналу Sky News Arabia, якую паказалі на «Беларусь-1» увечары 21 ліпеня.
«Але калі, паважаны Імада (галоўны рэдактар навін каналу Sky News Arabia Імада аль-Атраш. — заўв. БелаПАН.), твая краіна будзе пасярэднікам у гэтым дыялёгу, я не адмоўлюся, бо гэта аб’ектыўныя людзі, сумленныя і прыстойныя. Таму калі эўрапейцы прымаюць вашу прапанову да дыялёгу і пасярэдніцтва, то Эміраты маглі б стаць такім пасярэднікам. Я — за», — сказаў Лукашэнка.
Раней Лукашэнка адмаўляўся ад пасярэдніцтва Захаду ў арганізацыі дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі і выхадзе на новыя выбары пад наглядам АБСЭ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэдка калі Байдэну выпадзе зручнейшы шанец». Што піша заходняя прэса пра візыт Ціханоўскай у ЗШААднак у гэтым жа інтэрвію Лукашэнка працягнуў абвінавачваць ЗША і Эўразьвяз у дэстабілізацыі становішча ў Беларусі.
«За правакацыямі, перш за ўсё, гэта абсалютна вядома, стаяць ЗША, іх спэцслужбы і ня толькі. Краіны, зь якіх ажыцьцяўляецца выкананьне гэтых мерапрыемстваў, — гэта Літва, часткова Латвія, перш за ўсё Польшча і Ўкраіна. Апошнім часам мы бачым кіраваньне тэрарыстамі, якія дзейнічаюць у Беларусі, з боку Нямеччыны».
Дзяржавы Эўрапейскага зьвязу ён назваў «каляніяльнымі», а адносіны ЗША з эўрапейскімі краінамі ахарактарызаваў як «адносіны гаспадара з падначаленымі калёніямі». Таксама Лукашэнка заявіў, што з краінамі ЭЗ «немагчыма па законе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйная камісія падрыхтавала зьмены, паводле якіх Лукашэнка ня быў бы прэзыдэнтам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Лукашэнку загоняць у кут, то яго прыбяруць свае ж людзі», — аналітык