Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.
Журналістаў Алега Грузьдзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузьдзіловіч, Дашчынскі, Студзінская — вэтэраны Радыё Свабода на АкрэсьцінаКіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву з нагоды затрыманьня журналістаў:
«Арышт Алеся Дашчынскага з РСЭ / РС — як і арышты яго калегаў Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і многіх іншых незалежных беларускіх журналістаў — зьяўляецца апошнім яркім сьведчаньнем адчаю Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя бесьперапынныя напады на журналістаў, якія служаць народу Беларусі, не схаваюць праўды аб тым, што адбываецца ў краіне. Алесь і яго калегі павінны быць неадкладна вызваленыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра журналістаў, затрыманых 16 ліпеня, празь 72 гадзіны ня выйшлі на волю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 107 ператрусаў у журналістаў, паўтысячы судоў. Спрабуем падлічыць рэпрэсіі за паўгода ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты