Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.
З Гомельскага ІЧУ выйшаў на волю вядомы валянтэр Ільля Міронаў. Яго затрымалі 8 ліпеня. Вядома, што яго адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Міронаву ў час яго знаходжаньня ў камэры ня выдалі бялізны і матраца, а таксама ня бралі ад маці ваду. Адвакатка давала падпіску аб невыдаваньні.
Ільля вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў палітвязьням і занёс сотні кіляграмаў перадач у ІЧУ і СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трымаецца малайцом». Што з валянтэрам Міронавым, якога затрымаў КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаюся ў Беларусі». З гомельскага ІЧУ нечакана вызвалілі палітыка і праваабаронцу Васіля Палякова