Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трымаецца малайцом». Што з валянтэрам Міронавым, якога затрымаў КДБ


Ільля Міронаў
Ільля Міронаў

Ад 8 ліпеня знаходзіцца за кратамі гомельскі валянтэр Ільля Міронаў. Спачатку ён быў у КДБ, цяпер — у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Ільля напісаў больш за 2 тысячы лістоў палітычным вязьням і занёс ім у ІЧУ і СІЗА сотні кіляграмаў перадач.

«Адвакатка сказала, што прынамсі да канца нядзелі Ільля будзе ў ІЧУ. Яна сына бачыла ў пятніцу. Сказала, што трымаецца малайцом, бадзёры і нават выспаўся, нягледзячы на тое, што ані бялізны, ані матраца яму не далі ў ізалятары. Гэта што такое наогул? Ну вы схапілі чалавека, ён цалкам у вашай уладзе, дзеля чаго яго катаваць, прыніжаць? У мяне для сына не прынялі ваду. Я пыталася: «Як гэта так? Такая сьпёка! Гэта што — каб яшчэ і смагай катаваць?». Яны сваё: не паложана», — расказала маці валянтэра Валянціна Міронава.

Яна ня ведае, за што затрымалі Ільлю. Нічога не гаворыць і адвакатка, бо яна дала падпіску аб невыдаваньні. «Мусіць, не пасьпелі яшчэ прыдумаць, за што. Кватэру на ператрусе перавярнулі дагары нагамі. Што можна было знайсьці ў Ільлі? Канвэрты, лісты, паштоўкі», — дадала маці.

У гомельскім ІЧУ ад 8 ліпеня знаходзіцца таксама палітык і праваабаронца Васіль Палякоў. Жонцы стала вядома, што яго затрымалі за нібыта «акт тэрарызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG