Пры спробе перайсьці па адрасе «люстэрка», у прыватнасьці праз падключэньне да інтэрнэту ад МТС і «Белтэлекам», адлюстроўваецца паведамленьне пра тое, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Асноўны сайт, як і яго «люстэрка», даступныя праз VPN.
5 ліпеня ўрад пазбавіў рэгістрацыі карэспандэнцкі пункт «Эўрарадыё» ў Менску адпаведнай пастановай Савету Міністраў. Да таго «Эўрарадыё» было адным зь нешматлікіх замежных СМІ, якое мела карэспандэнцкі пункт у Беларусі. Галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў заявіў, што радыё ўсё адно працягне працу ў Беларусі, як працавала і 11 гадоў дагэтуль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі пазбавіў рэгістрацыі карпункт «Эўрарадыё» ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2020 год быў рэкордным па рэпрэсіях да незалежных СМІ Беларусі і па даверы да іх,— вынікі дасьледаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага трансьляцыйнага зьвязу