На ТБ паказалі «замах на Азаронка»; Беларусь узмацніла ахову ўкраінскай мяжы. Найважнейшае за 3 ліпеня

Экспанат фотавыставы «Мяжа», прысьвечанай беларусам, якія пад ціскам былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вільня, 2021

Падзеі 3 ліпеня

Па дзяржаўных тэлеканалах паказалі кароткі відэаролік, у якім двое мужчынаў учыняюць бойку з трэцім, падобным на журналіста СТБ Рыгора Азаронка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ТБ паказалі «замах на Азаронка». Якія яшчэ «выкрыцьці» прадстаўлялі беларусам апошнім часам

2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасьці Лукашэнка перасьцярог ад выкананьня рэлігійнага гімну «Магутнага Божа»: «Нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касьцёлах хочуць памаліцца (заўтра ці то сёньня) пад „Магутны Божа“. Глядзіце, нарвяцеся»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка супраць «Магутнага Божа»: «Глядзіце, нарвяцеся»

Сьвятлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасьці (Дня Рэспублікі), які сьвяткуецца ў гонар вызваленьня Менску ў 1944 годзе ад нацысцкай акупацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Ці маглі нашыя дзяды ўявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй?»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе цэлебрацыю сьвятой імшы для пілігрымаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч у Будславе: «З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!»

Кракаўская філярмонія імя Караля Шыманоўскага абвясьціла аб зьмене кіраўніцтва. Новым кіраўніком стаў беларускі музыка Аляксандар Хумала

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта было жаданьне музыкаў»: беларускі дырыжор стаў мастацкім кіраўніком Кракаўскай філярмоніі

Беларускія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы з Украінай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь узмацніла ахову ўкраінскай мяжы, але не перакрыла

«Усе заявы беларускіх палітыкаў пра патокі кантрабанды зброі з Украіны — беспадстаўныя», — зазначыла памежная служба Ўкраіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі абверглі заяву Лукашэнкі пра «велізарную колькасьць зброі»

У Літве за мінулыя содні затрымалі 116 мігрантаў, якія перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктамі пропуску. Група з 8 чалавек спрабавала атакаваць патруль. Памежнікі пусьцілі сьлезацечны газ і зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрэлы ў паветра і сьлезацечны газ: Літва намагаецца стрымаць на мяжы плынь мігрантаў зь Беларусі

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да народу Беларусі з нагоды 77-й гадавіны вызваленьня Менску ад нацысцкай акупацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да беларусаў у гадавіну вызваленьня Менску ад акупацыі