Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да беларусаў у гадавіну вызваленьня Менску ад акупацыі


Энтані Блінкен, архіўнае фота
Энтані Блінкен, архіўнае фота

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да народу Беларусі з нагоды 77-й гадавіны вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Сёньня спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэньня жахлівай акупацыі Менску фашысцкай Нямеччынай. Мы памятаем, што беларусы працягваюць змагацца за лепшую будучыню. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць вашае памкненьне да годнасьці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» — напісаў Энтані Блінкен у твітэры.

3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца «Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)». Дзяржаўным сьвятам 3 ліпеня стала пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Да гэтага Дзень Незалежнасьці афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG