Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта было жаданьне музыкаў»: беларускі дырыжор стаў мастацкім кіраўніком Кракаўскай філярмоніі


Аляксандар Хумала ўжо шэсьць гадоў супрацоўнічаў зь ёй.

Кракаўская філярмонія імя Караля Шыманоўскага абвясьціла аб зьмене кіраўніцтва. Новым кіраўніком стаў беларускі музыка Аляксандар Хумала.

Дырыжор і хормайстар супрацоўнічаў з філярмоніяй ад 2015 году, калі выступаў у ёй з сымфанічным аркестрам. З тых часоў Хумала штогод даваў канцэрты там. Паралельна з гэтым музыка быў галоўным дырыжорам музычнай капэлы «Санорус» у Беларусі. У 2019 годзе ён сышоў з гэтай пасады.

Каля году Аляксандар Хумала вучыўся стратэгічнаму мэнэджмэнту ў сфэры культуры. А ў красавіку 2021 г. прыняў прапанову філярмоніі. Як прызнаўся Аляксандар, «гэта перш за ўсё жаданьне музыкаў — як было адмовіць?».

Новы кіраўнік ужо прыступіў да сваіх абавязкаў.

Аляксандар Хумала вывучаў харавое дырыжыраваньне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Менску і сымфанічнае дырыжыраваньне ў кансэрваторыі ў Ратэрдаме. Ён быў галоўным дырыжорам фэстывалю «Магутны Божа» ў Магілёве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG